Старажытная гісторыя да Цэзара
Appearance
«Старажытная гісторыя да Цэзара» (фр.: Histoire ancienne jusqu'à César) — сярэднявечная кампіляцыя гісторыі Старажытнага свету на старафранцузскай мове. Складзена ў XIII ст. у Паўночнай Францыі.
«Старажытная гісторыя» распавядае пра сусветную гісторыю ад Стварэння Свету да часоў Гая Юлія Цэзара, асвятляючы, галоўным чынам, падзеі Траянскай вайны і гісторыю Рыма, а таксама змяшчае ўрыўкі з Бібліі і інш.
Кніга часта капіравалася, што прычынілася да змен і скажэнняў, «Старажытная гісторыя» была грунтоўна адрэдагавана ў XIV ст. у Італіі. У эпоху Рэнесансу была вельмі папулярнай. У рукапісах XIV—XV ст. часта сумяшчалася з сачыненнем «Дзеянні рымлян».
Змест[правіць | правіць зыходнік]
- Кніга 1: Ад Стварэння Свету да смерці Іосіфа.
- Кніга 2: Асірыя і Грэцыя.
- Кніга 3: Фівы.
- Кніга 4: Мінатаўр, амазонкі, Геракл.
- Кніга 5: Троя.
- Кніга 6: Эней.
- Кніга 7: Гісторыя Рыма да Пампея Вялікага; Мідыйцы і персы; Юдзіф і Эстэр; Аляксандр Вялікі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- D. Oltrogge. Die Illustrationszyklen zur 'Histoire ancienne jusqu'à César' (1250—1400). Europäische Hochschulschriften (in German) 94. — Frankfurt am Main: Peter Lang, 1989.
- Marijke de Visser-van Terwisga. Histoire Ancienne jusqu'a César (Estoires Rogier). — Orléans, 1995.