Амазонкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Параненая Амазонка (Капіталійскі музей)
Бітва грэкаў з амазонкамі
Геракл і амазонкі

Амазонкі (стар.-грэч.: ἀμαζόνες) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі народ, які складалі выключна жанчыны, якія не мелі пры сабе мужчын, выпраўляліся ў паходы на чале з царыцай і ўтварылі асаблівую ваенную дзяржаву. Па сваіх ваенных якасцях сярэдняя амазонка значна пераўзыходзіла воіна-мужчыну.

Пайшлі ад бога Арэса і Гармоніі. Дзеля памнажэння свайго роду ўступалі ў сувязь з мужчынамі іншых народаў. Народжаных хлопчыкаў яны адсылалі да бацькоў, дзяўчынак пакідалі пры сабе і гадавалі з іх новых амазонак.

Назва «амазонкі» паходзіць ад грэчаскага ἀμαζός і тлумачыцца як «бязгрудая» — не літаральна, а іншасказальна, што азначае іх адрозненне ад іншых жанчын[1]. Паводле міфаў, дзеля зручнасці выкарыстання лука амазонкам яшчэ ў дзяцінстве выпальвалі правую грудзь.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле міфа, амазонкі жылі на ўзбярэжжы Чорнага мора, паблізу рэк Фермадонт і Ірыс (цяпер Эшыльырмак, тэрыторыя сучаснай Турцыі). Гісторык А. Б. Снісарэнка лічыць, што арэал племя практычна супадаў з контурамі турэцкіх вілаетаў Амасья (магчыма, гэта тапонім мае дачыненне да назвы племені) і Самсун. Адсюль амазонкі здзеснівалі паходы ў Азію. Паводле міфа, яны пабудавалі Эфес, Смірну і іншыя гарады.

Міфалагічная традыцыя вызначае ”сляды” існавання амазонак ад Эўбеі і Беотыі да Танаіса і нават Каспія[2].

Плутарх паведамляе, быццам амазонкі (верагодней, жанчыны-воіны з племя маскутаў) жывуць у той частцы Каўказскага хрыбта, якая прасціраецца да Гірканскага (Каспійскага) мора (вобласць Мазкута, якая прасціралася ўздоўж Каспійскага ўзбярэжжа ад утокі Куры да ракі Самур), а ў некаторыя эпохі - ад Дзярбента (Чола, ці Чора, - па якіх вобласць насіла таксама і гэтую назву), што яны не з’яўляюцца непасрэднымі суседзямі албанаў (протаскіфскіх каўказскіх аланаў), што іх аддзяляюць ад албанаў гелы і легі (карэнныя каўказскія плямёны). З албанамі яны быццам сустракаюцца штогод цягам двух месяцаў, пасля чаго вяртаюцца ў сваю краіну, дзе жывуць без мужчынскай супольнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Амазонкі. Радзіма мая - Беларусь