Старападдубскі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Старападду́бскі валу́н[1] — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1994 года[1]) у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі.

Валун знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы вёскі Старыя Паддубы, за 11 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Новы Двор, за 29 кіламетраў на поўнач ад горада Шчучын[2]. Плошча ахоўнай тэрыторыі — 0,000551 га[3].

Даўжыня валуна 2,9 м, шырыня 1,9 м, вышыня 1,3 м, у абводзе 8,2 м, аб’ём 3,8 м³, маса каля 10 тон. Складзены з буравата-жоўтага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату. Прынесены 20—18 тыс. год назад з Аландскіх астравоў Балтыйскага мора.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]