Старое царства (Егіпет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Старое Царства, Егіпет)

Старое царства, ці Старажытнае царства — эпоха ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 28—23 стст. да н.э., час праўлення III, IV, V і VI дынастый.

Аддзяленне Старога царства ад папярэдняга яму Ранняга царства, ці раннедынастычнага перыяду, з'яўляецца ўмоўным: III дынастыя, з якой пачынаецца Старое царства, роднасная II дынастыі, а сталіцай Егіпта заставаўся Мемфіс.

У час Старога царства дзяржава зведала эканамічны і культурны ўздым. Адзінства Егіпта ўвасаблялася ва ўладзе фараона, які быў неабмежаваным гаспадаром усёй краіны.

Побач з абшчынным узнікла прыватнае землеўладанне, умацаваўся бюракратычны апарат, створана пастаяннае войска. Неабмежаваная ўлада фараонаў выявілася ў будаўніцтве пахавальных пірамід (Хеопса, Хефрэна, Мікерына і інш.).

Распаўсюдзіўся культ бога Ра, егіпецкія цары называлі сябе яго сынамі. У гэты перыяд узмацніліся палітычныя і эканамічныя сувязі Егіпта з Фінікіяй і краінай КушНубіі). Фараоны Снофру і Сахура рабілі ваенныя набегі на Фінікію, адкуль дастаўлялі драўніну для будаўніцтва караблёў. З Куша паступалі золата, слановая косць, жывёла, духмяныя рэчывы, рабы. З цягам часу ўлада фараонаў прыйшла ў заняпад і дзяржава распалася на номы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]