Старое царства (Егіпет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старое царства
Папярэдні ў спісе Ранняе царства
Наступны ў спісе Першы пераходны перыяд
Дата пачатку 2707 да н.э.
Дата заканчэння 2216 да н.э.
Выява карты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старое царства, ці Старажытнае царства — эпоха ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 28—23 стст. да н.э., час уладарства III, IV, V і VI дынастый.

Аддзяленне Старога царства ад папярэдняга яму Ранняга царства, або раннедынастычнага перыяду, умоўнае: III дынастыя, з якой пачынаецца Старое царства, роднасная II дынастыі, а сталіцай Егіпта заставаўся Мемфіс.

У час Старога царства дзяржава зведала эканамічны і культурны ўздым. Адзінства Егіпта ўвасаблялася ва ўладзе фараона, які быў неабмежаваным гаспадаром усёй краіны.

Побач з абшчынным узнікла прыватнае землеўладанне, умацаваўся бюракратычны апарат, створана рэгулярнае войска. Неабмежаваная ўлада фараонаў выявілася ў будаўніцтве пахавальных пірамід (Хеопса, Хефрэна, Мікерына і іншых).

Распаўсюдзіўся культ бога Ра, егіпецкія цары называлі сябе яго сынамі. У гэты перыяд узмацніліся палітычныя і эканамічныя сувязі Егіпта з Фінікіяй і краінай КушНубіі).

Фараоны Снофру і Сахура рабілі набегі на Фінікію, адкуль прывозілі драўніну для будаўніцтва караблёў. З Куша паступалі золата, слановая косць, жывёла, духмяныя рэчывы, рабы. З часам улада фараонаў заняпала і дзяржава распалася на номы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]