Янка Шутовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Шутовіч
Род дзейнасці літаратуразнавец, грамадскі дзеяч, дзеяч культуры, журналіст, рэдактар, literary scholar
Дата нараджэння 24 студзеня 1904(1904-01-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1973(1973-12-09) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Янка (Іван Іосіфавіч) Шутовіч (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці — 9 снежня 1973) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1924), Віленскі ўніверсітэт (1934). У час вучобы ва ўніверсітэце прымаў удзел у працы Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага навуковага таварыства, Таварыства прыяцеляў беларусаведы, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, рэдагаваў часопіс «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі». Адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага аб'яднання. Працаваў у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны. У 1935—39 адказны рэдактар і выдавец часопіса «Калоссе». У 1936 кіраваў агульным Школьным сакратарыятам. Быў зняволены польскімі ўладамі, вызвалены савецкімі войскамі ў 1939. 3 восені 1939 займаўся асветніцкай і выдавецкай дзейнасцю, з 1940 працаваў у Беларускім музеі ў Вільні (з 1941 дырэктар). У 1944 рэпрэсіраваны, вызвалены ў 1956, рэабілітаваны ў 1958. Жыў у Вільнюсе.

Друкаваўся з 1927. Выступаў з артыкуламі пра Я. Драздовіча, Ш. Руставелі, Т. Шаўчэнку, рыхтаваў матэрыялы пра М. Гарэцкага, А. Гурыновіча, М. Забейду-Суміцкага, Я. Карскага, А. Уласава, Беларускі музей у Вільні. У 1940 пад яго рэдакцыяй у Вільні выдадзена кніга «Ксёндз Адам Станкевіч: У 25-я ўгодкі свяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасці (10.1.1915 — 10 студзеня 1940)». Выявіў у архіве рукапіс рамана Гарэцкага «Віленскія камунары».

Рукапісны і ўласны архіў Я. Шутовіча захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]