Араны
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%BA_%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8F_%D0%A6%D0%AD%D0%A6-2%2C_%D0%BB%D1%8E%D1%82%D1%8B_2020_%2819%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%BA_%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8F_%D0%A6%D0%AD%D0%A6-2%2C_%D0%BB%D1%8E%D1%82%D1%8B_2020_%2819%29.jpg)
Ара́ны, Ара́нскае прадме́сце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў паўднёвай частцы горада. Назва мясцовасці пайшла ад урочышча Араны.
На паўднёвым захадзе ад Аранаў размяшчаецца прадмесце Сенажаны, на паўночным захадзе — Уборкі, на поўначы — Ляхаўка, на захадзе — Тры Карчмы, на поўдні — Серабранскія Млыны.[1]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Miensk%2C_Aranskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%90%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28P._Sa%C5%82aviej%C4%8Dyk%2C_1930%29.jpg/220px-Miensk%2C_Aranskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%90%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28P._Sa%C5%82aviej%C4%8Dyk%2C_1930%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Miensk%2C_Arany._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%90%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%2807.1942%29.jpg/220px-Miensk%2C_Arany._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%90%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%2807.1942%29.jpg)
У 1909 годзе член гарадской управы В. Цывінскі склаў праект на пабудову Аранскага і Татарскага мастоў цераз раку Свіслач. Па гэтых мастах мусіў кіравацца грузавы гужавы транспарт, каб не загрувашчваць цэнтральныя вуліцы і не разбураць тамтэйшыя маставыя. У 1917 годзе масты збудавалі на сродкі ваеннага ведамства (на кожны мост і выпраўленне шляхоў асігнавалася па 100 тыс. рублёў).[2]
У цяперашні час пра колішняе прадмесце нагадвае Аранская вуліца, якая зберагла сваю дарэвалюцыйную назву.
Зноскі
- ↑ «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 196—197
- ↑ Памяць. Мінск 2002, с. 177.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новыя масты // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 177. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шпацыраванне па Аранах (руск.)