Субэкватарыяльны пояс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Субэкватарыяльныя паясы (паводле Б. П. Алісава)

Субэкватарыя́льныя паясы́[1][2] — прыродныя геаграфічныя паясы ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях Зямлі, якія мяжуюць з экватарыяльным поясам і паўночным і паўднёвым трапічнымі паясамі адпаведна.

Клімат субэкватарыяльны, цёплы. Субэкватарыяльным паясам уласціва сезоннае чаргаванне сухога і вільготнага перыядаў, мусонна-пасатнай цыркуляцыяй атмасферы. У субэкватарыяльны поясе, у адрозненне ад экватарыяльнага, больш рэзка выяўлена розніца ў клімаце мацерыкоў і акіянаў, таму што пераважнае зімой над акіянамі марское трапічнае паветра па тэмпературы і вільготнасці істотна адрозніваецца ад кантынентальнага трапічнага паветра, пануючага ў гэты час года над мацерыкамі[3]. У летні перыяд паясы знаходзяцца пад уздзеяннем вільготных экватарыяльных паветраных мас (мусонаў), у зімовы — сухіх трапічных пасатаў. Дажджлівы перыяд працягваецца ад 2—3 да 9—10 месяцаў. Колькасць атмасферных ападкаў мяняецца ад 250 да 2000 мм за год у напрамку ад экватарыяльнага да трапічнага паясоў. Сярэднемесячная тэмпература паветра складае 15—32 °C. У асобных раёнах субэкватарыяльных паясоў адсутнічаюць сезонныя адрозненні ў рэжыме ветру і ападкаў, што звязана з асаблівасцямі атмасфернай цыркуляцыі і геаграфічнага становішча гэтых тэрыторый[3].

У акіяне субэкватарыяльнаыя паясы фіксуюцца межамі Паўночнага Пасатнага цячэння[1]. Салёнасць вады памяншаецца ў напрамку да экватара (да 37 праміле)[1]. Вада перамешваецца слаба, што абумоўлівае недахоп у ёй кіслароду і невялікую колькасць планктону[1].

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

У субтрапічных паясах вылучаюцца пастаянна вільготныя лістападна-вечназялёныя лясы, саванныя светлыя лясы паркавага тыпу(пальмавыя саванны, баабабавыя, акацыявыя і інш.), ксерафітныя апустыненыя рэдкалессі і хмызнякі. Горным раёнам уласцівы леса-лугавы (у вільготных частках) і рэдкалесна-стэпавы спектры вышыннай пояснасці[1]. Глебы і расліннасць вельмі разнастайныя[2]. Глебы ад слаба ападзоленых латэрытных да чырвона-карычневых і чырвона-бурых[1].

Жывёльны свет складаецца пераважна жвачнымі парнакапытнымі, драпежнікамі, грызунамі, тэрмітамі, двухкрылымі і перапончатакрылымі насякомымі.

Уздзеянне чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Ландшафты значна зменены чалавекам (асабліва ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі[1]). Тэрыторыі асвойваюцца пад пашавую жывёлагадоўлю, земляробства, плантацыі. Вырошчваюць рыс, бавоўнік, трапічныя культуры.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрыновіч М. В. Субэкватарыя́льныя паясы́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 242—243. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Субэкватарыя́льныя паясы́ // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 277. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Субэкваториальные пояса (северный и южный) // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белакртография, 2011. — С. 181—182. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Алисов Б. П., Полтораус Б. В. Климатология (руск.). — Изд. 2-е, перераб и дополн. — М.: Издательство Московского университета, 1974. — 210 с.
  • Субэкваториальные пояса // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]