Суляцічы (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курганны могільнік
Суляцічы
Краіна  Беларусь
Вёска Суляцічы

Суля́цічы[1] — археалагічны помнік, курганны могільнік дрыгавічоў (магчыма, дрыгавіцка-валынскага насельніцтва) XI—XIII стагоддзяў[1] каля вёскі Суляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.

Знаходзіцца на левым беразе ракі Валатоўка. Захавалася 40 насыпаў дыяметрам 3—9 м і вышынёй 0,3—1,5 м. Вакол некаторых курганоў маюцца невялікія паглыбленні. Даследаванні праводзілі Ф. Д. Гурэвіч у 1956 годзе і К. В. Паўлава ў 1971 годзе.

Адзін курган без пахавання, у 2-х курганах пахаванні паводле абраду трупаспалення на месцы, у 20 насыпах — пахавальны абрад трупапалажэнне. Знойдзены фрагменты гліняных гаршчкоў, сярэбраныя і алавяныя скроневыя кольцы, бронзавыя званочкі, пярсцёнкі і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]