Сусак парасоністы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сусак парасоністы
ButomusUmbellatus3.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Butomus umbellatus L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38886
NCBI  50236
EOL  1086533
GRIN  t:404280
IPNI  58290-1
TPL  kew-301538

Суса́к парасоністы[3][4] (Butomus umbellatus) — від кветкавых раслін роду Сусак (Butomus).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150[4] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і бязлістай кветаноснай стрэлкай. Лісце каля асновы сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, з гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце лінейна-трохраннае, верхняе — пляскатае. У глыбокай вадзе і на хуткай плыні лісце часам тонкае, стужкападобнае. Кветкі двухполыя, бела-ружовага колеру, з пяццю пялёсткамі, на доўгіх кветаножках, у парасонападобным суквецці на верхавінцы кветаноснай стрэлкі. Плод — шматлістоўка[4].

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[5]. Заносны від у Паўночнай Амерыцы. Расце ў вадзе, па забалочаных берагах вадаёмаў, на нізінных балотах. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, мезафіт і эўтроф[6]. Цвіце ў чэрвеніліпені[4].

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Карэнішчы расліны багатыя на крухмал і ядомыя. Корм для вадаплаўных птушак, андатры, бабра, вадзяной палёўкі. Выкарыстоўваецца сусак парасоністы і ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.) 
  6. Сусак зонтичный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]