Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі
Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі | |
---|---|
араб. الجيش السعودي | |
Гады існавання | 1745 — наш час |
Краіна | Саудаўская Аравія |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Саудаўскай Аравіі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Саудаўскай Аравіі |
Тып | сухапутныя войскі |
Складаецца з | |
Колькасць | 75 000 чалавек (станам на 2021 год[1]) |
Войны | #Удзел ва ўзброеных канфліктах |
Удзел у | |
Знакі адрознення |
|
Сайт | rslf.gov.sa (ар.) (англ.) |
Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі (араб. القُوَّاتُ البَرِّيَّةُ المَلَكِيَّة السُّـعُودِيَّة) — найбуйнейшы па колькасці і найстарэйшы від Узброеных сіл Саудаўскай Аравіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная саудаўская армія лічыць датай свайго стварэння 1745 год[2]. У другой палове XX стагоддзя сухапутныя войскі падвергліся рэфармаванню. Штуршкамі, якія прывялі да гэтага, сталі араба-ізраільскі канфлікт 1947—49, Ісламская рэвалюцыя ў Іране і вайна ў Персідскім заліве. У 2000 годзе ўрад Саудаўскай Аравіі выдзеліў некалькі мільярдаў долараў на павелічэнне асабістага складу і мадэрнізацыю сухапутных войскаў.
Удзел ва ўзброеных канфліктах
[правіць | правіць зыходнік]Спіс войнаў і канфліктаў, дзе былі задзейнічаны сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі:
- Асмана-саудаўская вайна
- Памежная вайна паміж Кувейтам і Недждам
- Другая саудаўска-хашыміцкая вайна
- Паўстанне іхванаў
- Саудаўска-еменская вайна
- Першая араба-ізраільская вайна
- Вайна аль-Бадзія
- Вайна ў Персідскім заліве
- Паўстанне хусітаў у Емене
- Грамадзянская вайна ў Емене
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Сухапутныя войскі ўключаюць у свой склад 4 бранятанкавыя, 5 механізаваныя, 4 пяхотныя брыгады. 12-я бранятанкавая і 6-я механізаваная брыгады размяшчаюцца ў ваенным гарадку каля Табука. 4-я бранятанкавая і 11-я механізаваная брыгады размешчаны ў раёне Хаміс Мушайта. 20-я і 8-я механізаваныя брыгады разгорнуты каля Дхафра аль-Баціна. 10-я механізаваная брыгада разгорнута ў Шаравра, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Еменам і прыкладна ў 150 кіламетрах ад Замака[3].
Нягледзячы на тое, што ў 1970-х і 1980-х гадах сфармаваны некалькі новых падраздзяленняў і павялічана агульная мабільнасць войскаў, колькасць персаналу арміі павялічылася нязначна. Арміі не хапае каля 30% асабістага складу. Гэтая праблема пагаршаецца змякчэлай ваеннай палітыкай[3].
Бранятанкавыя войскі
[правіць | правіць зыходнік]- 4-я бранятанкавая брыгада
- 6-я бранятанкавая брыгада
- 7-я бранятанкавая брыгада
- 8-я бранятанкавая брыгада
- 10-я бранятанкавая брыгада
- 12-я бранятанкавая брыгада
Саудаўскія бранятанкавыя войскі дзеляцца на брыгады. У кожнай бранятанкавай брыгадзе маецца танкавая разведвальная рота, тры танкавыя батальёны па 35 танкаў (у сярэднім), адзін механізаваны пяхотны батальён і адзін артылерыйскі батальён з 18 самаходнымі гарматамі. Пры батальёнах знаходзяцца свае інжынерныя, лагістычныя і медыцынскія роты[4].
Механізаваныя войскі
[правіць | правіць зыходнік]- 11-я механізаваная брыгада
- 12-я механізаваная брыгада
- 13-я механізаваная брыгада
- 14-я механізаваная брыгада
- 20-я механізаваная брыгада
Механізаваныя брыгады ўключаюць у свой склад разведвальныя і медыцынскія роты, па адным танкавым батальёне з 40 танкамі, тры механізаваных пяхотных батальёна і артылерыйскі батальён. Кожная брыгада мае як мінімум 24 супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты, а таксама некалькі мінамётаў[4].
Пяхота
[правіць | правіць зыходнік]- 16-я матарызаваная пяхотная брыгада
- 17-я матарызаваная пяхотная брыгада
- 18-я матарызаваная пяхотная брыгада
- 19-я матарызаваная пяхотная брыгада
Кожная пяхотная брыгада складаецца з трох матарызаваных, артылерыйскага і дапаможнага батальёнаў. Пяхотныя брыгады сухапутных войскаў не варта блытаць з брыгадамі Нацыянальнай гвардыі Саудаўскай Аравіі[4].
Паветрана-дэсантныя падраздзяленні і спецыяльныя сілавыя структуры
[правіць | правіць зыходнік]- 1-я паветрана-дэсантная брыгада
- 4-ы паветрана-дэсантны батальён
- 5-ы паветрана-дэсантны батальён
- 64-я брыгада спецыяльнага прызначэння
Паветрана-дэсантная брыгада месціцца паблізу горада Табука. Брыгада ПДВ уключае 5 батальёнаў. Спецпрызн Саудаўскай Аравіі ўяўляе самастойнае баявое падраздзяленне[4].
Артылерыя
[правіць | правіць зыходнік]- 14-ы артылерыйскі батальён
- 15-ы артылерыйскі батальён
- Батальён 18-га ракетнага дывізіёна
Узбраенне і ваенная тэхніка
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2010-я гады Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі размяшчалі:
Танкі | |||
---|---|---|---|
Назва | Краіна | Мадыфікацыі | Колькасць |
M1 Abrams | ЗША | M1A2S і М1А2 | 422[5] |
M60 Patton | ЗША | M60A3 | 390[6] |
AMX-30 | Францыя | AMX-30SA | 250 |
Баявыя машыны пяхоты | |||
Назва | Краіна | Мадыфікацыі | Колькасць |
M2 Bradley | ЗША | M2A2 | 400[7] |
AMX-10P | Францыя | 293[6] | |
Бронетранспарцёры | |||
Назва | Краіна | Мадыфікацыі | Колькасць |
Al-Masmak | Саудаўская Аравія | 5 331[8] | |
M113 | ЗША | розныя мадыфікацыі | 3 112[7] |
Panhard M3 | Францыя Саудаўская Аравія |
различные модификации | 150[9] |
Бронеаўтамабілі | |||
Назва | Краіна | Мадыфікацыі | Колькасць |
HMMWV | ЗША | розныя мадыфікацыі | 1500 |
Oshkosh M-ATV | ЗША | розныя мадыфікацыі | 1679[10] |
URO VAMTAC | Іспанія | 30[11] | |
Дзідгоры Медэвак | Грузія | медыцынская варыяцыя бронемашыны Дзідгоры-1 | более 100 |
Артылерыя | |||
Назва | Краіна | Класіфікацыя | Колькасць |
M270 MLRS | ЗША | РСЗА | 50 |
Astros II | Бразілія | РСЗА | 72 |
PLZ-45 | Кітай | САУ | 54[12] |
М109 | ЗША | САУ | 600[13] |
AMX-30 AuF.1 | Францыя | САУ | 51 |
M198 | ЗША | буксаваная гаўбіца | 144 |
FH70 | Вялікабрытанія | буксаваная гаўбіца | 40 |
М114 | ЗША | гаўбіца | 534 |
М102 | ЗША | буксаваная гаўбіца | 300[7] |
М101 | ЗША | гаўбіца | 800 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ IISS (2021). The Military Balance 2021. Routledge. p. 363. ISBN 978-1-032-01227-8.
- ↑ Wynbrandt, James (англ.)рус.. A Brief History of Saudi Arabia (неопр.). — 1st. — 2004. — С. 353.
- ↑ а б Pike, John. Royal Saudi Land Forces . www.globalsecurity.org.
- ↑ а б в г Accéder Google Francais .
- ↑ The 2006 Saudi Shopping Spree: $2.9B to Upgrade M1 Abrams Tank Fleet . DefenseIndustryDaily.com (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2006. Праверана 28 ліпеня 2011.
- ↑ а б Royal Saudi Land Forces Equipment . Global Security. Праверана 9 красавіка 2015.
- ↑ а б в Military Balance 2005- page 135
- ↑ Al-Masmak Masmak Nyoka Mk2 MRAP Mine Resistant Armored Personnel Carrier technical data sheet - Army Recognition - Army Recognition(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013. Праверана 25 снежня 2014.
- ↑ Military Balance 2018, старонка 359.
- ↑ Lostarmour . lostarmour.info. Праверана 13 красавіка 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Administrator. 30 VAMTAC's to Saudi Arabia . Праверана 25 снежня 2014.
- ↑ Artillery: Chinese Guns Conquer Arabia . www.strategypage.com.
- ↑ Trade Registers (англ.)(недаступная спасылка). armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 2 жніўня 2018.