Перайсці да зместу

Сцюдзянец (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сцюдзянец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼18 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213878261
Сцюдзянец (Беларусь)
Сцюдзянец
Сцюдзянец


Сцюдзянец (Мінская вобласць)
Сцюдзянец
Сцюдзянец


Сцюдзянец (Вілейскі раён)
Сцюдзянец
Сцюдзянец


Мапа

Сцюдзяне́ц[1] (трансліт.: Sciudzianiec, руск.: Стюденец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Занаходзіцца 45 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 81 км ад Мінска.

У 1843 г. засценак у Вілейскім павеце Віленскай губерні Расіёскай імперыі, у складзе маёнтка Асцюковічы, уласнасць І. Тукалы. У 1873 г. вёска ў Заборскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці, 20 рэвізскіх душ. У 1897 г. 7 двароў, 65 жыхароў; у 1908 г. вёскі Студзянец 1 і Студзянец 2, у якіх 10 двароў, 82 жыхары, 59 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года вёскі ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. У 1921 годзе — 42 жыхары, 4 двары[3] і 84 жыхары, 11 двароў[4]. У 1931 годзе — 91 жыхар, 19 двароў[5].

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1960 годзе ў Ільянскім сельсавеце, вёскі Студзянец 1 (45 жыхароў), Студзянец 2 (19 жыхароў), Студзянец З (51 жыхар).

ГодКолькасць
1999 47
2009 28
2019 18
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пе́ршы Студзяне́ц, Другі́ Студзяне́ц, Трэ́ці Студзяне́ц
  2. ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XI/503
  4. ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  5. ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58