Сакалоўка (Вілейскі раён)
Вёска
Сакалоўка
|
Сакало́ўка[1] (трансліт.: Sakaloŭka, руск.: Соколовка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 50 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, за 32 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 91 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1738 г. сяло ў Калачыцкім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, 6 двароў; у 1765 г. 8 двароў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, сумесная ўласнасць Б. Шумскай (11 двароў, 59 жыхароў) і С. Клакоцкага, старасты Калачоўскага (7 двароў, 45 жыхароў), 7 двароў чыншавай шляхты; млын. У 1865 г. засценак у Вілейскім павеце. У 1873 г. вёска ў Крамянецкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай вол. Вілейскага павета, казённая (20 рэвізскіх сялян) і ўласніцкая (32 рэвізскіх душы). У 1908 г. ў дзяржаўнай вёсцы 17 двароў, 105 жыхароў, 120 дзесяцін надзелаў; у прыватнай — 22 двары, 152 жыхары, 117 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска ў гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1921 год — 281 жыхар, 44 двары[3].
- 1931 год — 328 жыхароў, 52 двары[4].
- 2003 год — 20 жыхароў, 13 гаспадарак.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 г. дзейнічалі магазін, Дом сацыяльных паслуг.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Czerwiaki, wieś, powiat dzisieński, gmina Chocieńczyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 374.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх