Капусціна (Хаценчыцкі сельсавет)
Вёска
Капусціна
|
Капусціна (руск.: Капустино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца каля р. Ілія, за 58 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 68 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 г. засценак у Хаценчыцкай вол. Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, 113 дзесяцін зямлі, з 1884 г. дзейнічала школа граматы.
З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[1].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 11 жыхароў.
- 1921 год — 26 жыхароў, 5 двароў[2].
- 1931 год — 27 жыхароў, 4 двары[3].
- 1960 год — 31 жыхар.
- 2008 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
- Kapuścina, wieś, powiat dzisieński, gmina Chocieńczyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 826.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх