Лоўцавічы
Вёска
Лоўцавічы
|
Ло́ўцавічы[1] (трансліт.: Loŭcavičy, руск.: Ловцевичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 59 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 65 км ад Мінска, на рацэ Канатопка (прыток ракі Ілія).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1873 годзе вёска ў Рабцоўскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Багдановічаў, 59 рэвізскіх душ. У 1897 годзе 29 двароў, 183 жыхары; маёнтак, 61 жыхар; сядзіба, З жыхары; у 1908 годзе ў вёсцы 195,7 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. У міжваенны перыяд (1923—1939) у Лоўцавічах месцілася памежная застава KOP «Łowcewicze»[3].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 7 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 110 жыхароў, 10 двароў.
- 1908 год — 191 жыхар, 28 двароў.
- 1921 год — 179 жыхароў, 33 двары[4].
- 1931 год — 209 жыхароў, 40 двароў[5].
- 1960 год — 182 жыхары.
- 2008 год — 39 жыхароў, 23 гаспадаркі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Rajmund Szubański. Bataliony, kompanie, strażnice KOP. «Wojskowy Przegląd Historyczny». 3 (145), 1993. Warszawa: Wydawnictwo «Czasopisma Wojskowe», s. 88.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Łowcewicze, wieś, powiat dzisieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 750.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх