Сцяг Свазіленда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Каралеўства Свазіленд
Свазіленд
Flag of Swaziland.svg
Зацверджаны 30 кастрычніка 1967
Прапорцыя FIAV 011000.svg 2:3

Дзяржаўны сцяг Свазіленда быў прыняты 30 кастрычніка 1967 г.. Уяўляе сабой палотнішча з пяццю гарызантальнымі палосамі; па парадку зверху, блакітнай, жоўтай, чырвонай, жоўтай і блакітнай. На цэнтральнай, чырвонай паласе намаляваныя дзве дзіды і посах, па-над імі афрыканскі шчыт. Кій і шчыт ўпрыгожаны injobo - дэкаратыўнымі пэндзлікамі; намаляваныя на сцягу injobo з птушыных пёраў абазначаюць караля.

Кожны з колераў сцягу мае вызначанае значэнне. Чырвоны сімвалізуе былыя бітвы і барацьбу, блакітны - мір і стабільнасць, жоўты - прыродныя рэсурсы краіны. Чорна-белая размалёўка шчыта сімвалізуе мірнае суіснаванне чорнай і белай расы.

Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]