Сцяпан Паўлавіч Мельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Паўлавіч Мельнік
руск.: Степан Павлович Мельник
Дата нараджэння 13 жніўня 1883(1883-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1938(1938-06-28) (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера батаніка, лесаводства і феналогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар

Сцяпан Паўлавіч Ме́льнік[1] (руск.: Степан Павлович Мельник; 13 жніўня 1883 — 28 чэрвеня 1938) — вучоны, батанік і лесавод, доктар біялагічных навук (1935), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936), прафесар (1923).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Засулле Лохвіцкага павета Палтаўскай губерні (сучасны Лохвыцкі раён Палтаўскай вобласці Украіны). У 1911 годзе скончыў Пецярбургскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт). З 1914 па 1919 год выкладаў у Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі. З 1923 года ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе прафесара кафедры агульнага лесаводства. У 1926—1930 гадах займаў пасаду дырэктара Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР. У 1933—1938 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР[2].

28 лютага 1938 года быў арыштаваны органамі НКУС БССР і ў гэтым жа годзе расстраляны[3]. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па лесаводстве, дэндралогіі, феналогіі. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў БССР. Таксама займаўся даследаваннем паркаў і іншых дэндралагічных аб’ектаў.

Аўтар 70 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3]. Сярод іх:

  • Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. — Горы-Горки, 1925.,
  • Лесофенологические наблюдения. — Горы-Горки, 1928.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  2. Беларусь 1995.
  3. а б Цыганов, А. Р. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохо-зяйственной академии. Профессора и выпускники — академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки: БГСХА, 2017. — С. 24. — 163с. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]