Цела верацёнападобнае, выглядам нагадвае селядца. Спіна шэра-блакітная, бакі белаватыя, бруха белае, вочы серабрыстыя. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, дробнай рыбай. Даўжыня да 46 см, маса сялявы да 1,2 кг (у Беларусі даўжыня да 25 см, маса да 200 г).
Мяса смачнае, белае, далікатнае, без дробных костак, утрымлівае да 6 % тлушчу. У свежым выглядзе сялява хутка псуецца, захоўваецца не больш за 1 суткі нават на лёдзе. Спажываюць у асноўным салёную (асабліва са спецыямі), вэнджаную, вырабляюць кансервы.