Сяргей Іванавіч Амяльчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сяргей Іванавіч Амяльчук
Амяльчук.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 сакавіка 1957(1957-03-06) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык
Гады творчасці 1972 — цяпер
Жанр верш, проза
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Сярге́й Іва́навіч Амяльчýк (нарадзіўся 6 сакавіка 1957, в. Рачыца, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі паэт, пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Рачыцкай пачатковай школе, потым у сярэдніх школах № 2 і № 3 г Белаазёрску. Працаваў слесарам на Белаазёрскім энерга-механічным заводзе (1974—1975). З 1975 студэнт Маскоўскага авіяцыйнага тэхналагічнага інстытута імя К. Э. Цыялкоўскага. У 1980 годзе скончыў навучанне ў вышэйзгаданым інстытуце і атрымаў адукацыю інжынера-металурга. Працаваў у г. Балашыха Маскоўскай вобласці, у г. Барысаў Мінскай вобласці і ў г. Белаазёрску. З 1993 г. і па цяперашні час жыве ў Брэсце. Інжынер на СП ААТ «Брэстгазаапарат».

Пачаў пісаць вершы ў 1972 годзе. У 1999 годзе выйшаў з друку першы паэтычны зборнік «Дарога, вір і амфара», які ў 2003 годзе быў перавыдадзены. Наступны паэтычны зборнік «Мая Сінекура» быў выдадзены ў 2012 годзе ў Луцку ў выдавецтве «Терен». З 2012 годзе сябар Саюзу беларускіх пісьменнікаў[1]. Трэці паэтычны зборнік «Зямля, якую бяруць з сабою», быў выдадзены ў 2013 годзе ў выдавецтве «Логвінаў» (г. Мінск). У 2015 годзе ўваходзіў у рэдкалегію альманаха «Жырандоля», які выдаецца Брэсцкім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў[2][3]. У 2016 атрымаў ліцэнзію на рознічны продаж кніжных выданняў і працуе каля цэнтральнага рынку Брэста[4]. Уваходзіў у журы прэміі «Кніга года 2016»[5].

Піша вершы, апавяданні. Перакладае з украінскай. Асобныя творы перакладзены на ўкраінскую мову[6].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Зямля крыві» (Брэст: 1996)
  • «Дарога, вір і амфара» (Брэст: Дзяржуніверсітэт, 1999)
  • «Мая Сінекура» (Луцк: Терен, 2012)
  • «Зямля, якую бяруць з сабою» (Мінск: Логвінаў, 2013).

Зноскі

  1. Амяльчук Сяргей Іванавіч Архівавана 20 чэрвеня 2017. — Саюз беларускіх пісьменнікаў
  2. Бяласін Я. Пісьменнікі ў Брэсце прэзентавалі альманах «Жырандоля» // Брестский Курьер. — 2015.
  3. Новая «Жырандоля» // Літаратурная Беларусь. — Новы час, 2015. — № 48 (465). — С. 2.
  4. Бяласін Я. Брэсцкія пісьменнікі пайшлі ў народ // Брестский Курьер. — 2016.
  5. Прэмія «Кніга года» (недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр (15 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 4 мая 2020.
  6. Вершы ад А. :: Мая Берасцейшчына (26 студзеня 2011). — "Літаратура і Мастацтва" выйшаў зборнік паэзіі Берасцейшчыны ў перакладах Валерыя Грышкаўца «Белой вежи свет».