Рачыца (Бярозаўскі раён)
Вёска
Рачыца
|
Рачы́ца, або Рэчыца[1] (трансліт.: Račyca, руск.: Речица) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 12 км ад Бярозы, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1559 годзе ў «Рэвізіі пушчаў і пераходаў звярыных» Вялікага Княства Літоўскага каля Здзітаўскай пушчы як урочышча Рэчыцы, дзе «людзей дзве службы». У канцы XIX ст. у Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года вёска межавала з сядзібай казённага ляснога аб'ездчыка. Пры вёсцы працавала карчма, побач былі 2 казённыя старажоўкі. Урочышча належала памешчыцы Буслоўскай, у ім меўся і дом з 2 жыхарамі.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 20 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 13 воінаў-землякоў. Паводле перапісу ў 1970 годзе — у калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка», дзейнічалі пачатковая школа, клуб.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з захаду паралельных вуліц, арыентаваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы ўсход, злучаных у цэнтральнай і паўночнай частках 2 кароткімі вуліцамі, паўднёва-заходняя частка прымыкае ад чыгуначнай лініі Бронная Гара—Белаазёрск, частка забудовы пераходзіць за чыгунку.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 67 двароў, 390 жыхароў; пры карчме — 2 двары, 8 жыхароў; у першай казённай старожцы — 2 двары, 5 жыхароў; у другой — З двары, 8 жыхароў.
- 1905 год — 461 жыхар; у адной лясной старожцы — 11, у другой — 4 жыхары; у рыбацкай старожцы — З жыхары.
- 1924 год — 84 будынкі, 431 жыхар.
- 1940 год — 138 двароў, 603 жыхары.
- 1959 год — 157 гаспадарак, 578 жыхароў.
- 1970 год — 645 жыхароў.
- 2005 год — 135 двароў, 313 жыхароў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Іванавіч Амяльчук (нар. 1957) — беларускі паэт, пісьменнік і перакладчык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рэ́чыца
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх