Сяргей Іванавіч Мігай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Іванавіч Мігай
Дата нараджэння 30 мая 1888(1888-05-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1959(1959-12-08)[1][2] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка: Валянціна Абрамаўна Іофэ[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, оперны спявак, музычны педагог
Пеўчы голас барытон
Інструменты голас[d]
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст РСФСР

Сяргей Іванавіч Мігай (30 мая 1888, Магілёў — 8 снежня 1959) — артыст оперы (барытон), педагог. Народны артыст РСФСР (1939).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Адэскае музычнае вучылішча ў 1911 годзе. Браў урокі ў М. Батыстыні ў час яго гастроляў у Расіі ў 19111913 гадах, вучыўся ў Опернай студыі пад кіраўніцтвам К. Станіслаўскага (1918—1920, з 1919 пры Вялікім тэатры ў Маскве). 3 1927 года саліст Вялікага тэатра, з 1924 года Ленінградскага тэатра оперы і балета; выступаў у Маскве і Ленінградзе, з 1941 саліст і кіраўнік вакальнай групы Усесаюзнага радыёкамітэта. 3 1948 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, з 1952 года прафесар.

Магіла С. І. Мігая

Памёр 8 снежня 1959 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Ленінградзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Меў насычаны голас цёплага тэмбру, вялікага дыяпазону (больш за 2 актавы), дасканала валодаў вакальнай тэхнікай. Сярод лепшых партый: Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Мізгір, Гразной («Снягурачка», «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Рыгалета, Жэрмон, Ды Луна («Рыгалета», «Травіята», «Трубадур» Дж. Вердзі) і інш.

Актыўна ўдзельнічаў у рабоце Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка. Аўтар мастацтвазнаўчых і метадычных прац. Сярод вучняў Мігая народны артыст СССР А. Саўчанка.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Магілёве імем Сяргея Мігая названы завулак.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Валянцінай Абрамаўнай Іофэ (1910—1985), доктарам фізіка-матэматычных навук, загадчыцай лабараторыі ў Інстытуце хіміі сілікатаў АН СССР, дачкой акадэміка А. Ф. Іофэ.

Зноскі

  1. Мигай Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Sergej Ivanovič Migaj // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 Мигай Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]