Сяргей Генадзевіч Новік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Новік
Siarhiej Novik.FKViciebsk.27-07-2014.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Генадзевіч Новік
Нарадзіўся 10 мая 1993(1993-05-10)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Андэрдог
Нумар 10
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 — 2013 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2011   Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 3 (2)
2012   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 22 (4)
2013   Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 8 (0)
2013   Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 1 (0)
2014 Сцяг Беларусі Віцебск 12 (2)
2015 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 9 (0)
2017 Сцяг Беларусі Баранавічы 22 (1)
2018 Сцяг Беларусі ЮАС (Жыткавічы) 20 (1)
2019 — Сцяг Беларусі Андэрдог (Чысць) 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 16 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 красавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2013.

Сяргей Новік (нар. 10 мая 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Андэрдог» з Чысці.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе быў іграком асновы. У пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у складзе якой дэбютаваў у Вышэйшай лізе. У жніўні 2013 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан»[2], дзе выступаў пераважна за дубль, у аснове згуляў толькі ў адным матчы.

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Віцебска»[3]. Прапусціўшы пачатак сезону, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні 2014 года, пасля прыходу ў клуб больш вопытных ігракоў, трапіў на лаўку і стаў толькі выхадзіць на замену. У кастрычніку 2014 кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].

У красавіку 2015 года стаў іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[5]. Згуляўшы ў дзевяці матчах Першай лігі, у ліпені пакінуў клуб[6].

У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў». Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года пакінуў клуб[7]. У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС[8], пакінуў яго ў лютым 2019 года[9].

У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]