Сяргей Канановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Канановіч
Месца нараджэння

Мінск

Краіна

Беларусь

Альма-матар

Геаграфічны факультэт БДУ

Музычная дзейнасць
Прафесіі

музыкант, гітарыст

Інструменты

гітара, бас-гітара і мандаліна

Жанры

Рок

Калектывы

Hasta La Fillsta
Крамбамбуля
Pomidor/OFF
Zet

Сяргей Канановіч (нар. 29 лютага 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.

Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, аднак музычнай адукацыі не мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спецыяльнасці «Географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў звязаць жыццё з музыкай.

Музычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першы гурт — Jar Jabber (1994). У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фестываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — быў гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (20012010)[1] і Zet, бас-гітарыстам гурта Pomidor/OFF. Граў таксама з гуртамі Палац, žygimont VAZA, Змітром Вайцюшкевічам, N.R.M.[2].

З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру і гранджу.

Зноскі

  1. Сяргей Будкін, «Тузін гітоў» У «Крамбамбулі» разлад. Эксперты.by (24 мая 2010). Праверана 29 мая 2017.
  2. Тузін гітоў Сяргей Канановіч пра вынікі чарговага туру на Тузіне Гітоў. Незалежны рэспубліканскі саюз моладзі (20 мая 2009). Праверана 29 мая 2017.