Сяргей Мікалаевіч Лынько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Лынько
Поўнае імя Сяргей Мікалаевіч Лынько
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1989(1989-10-16)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 173 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 0 (0)
2012—2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 112 (13)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 25 (1)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 36 (1)
2019 Арменія Ерэван 5 (0)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 17 (1)
2021—2022 Беларусь Дынама (Брэст) 47 (2)
2023 Беларусь Маладзечна 9 (0)
2023— Беларусь Крумкачы (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 ліпеня 2023.

Сяргей Лынько (нар. 16 кастрычніка 1989) — беларускі футбаліст, нападнік мінскіх «Крумкачоў».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Тарпеда», у 2007 годзе выступаў за дубль «Дарыды». Пазней далучыўся да клуба «Іслач», які выступаў на першынстве Мінскага раёна. У 2012 годзе «Іслач» заявілася ў Другую лігу, і Сяргей прайшоў у ім шлях да Вышэйшай лігі. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.

Пасля выхаду «Іслачы» ў Вышэйшую лігу ў сакавіку 2016 годзе быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[3]. У складзе «Тарпеда» Лынько стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, быў капітанам каманды. Па выніках сезона 2016 быў прызнаны найлепшым іграком аўтазаводцаў.

У студзені 2017 года, вярнуўшыся з арэнды, падпісаў новы кантракт з «Іслаччу»[4]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:2). Пазней стаў у асноўным гуляць за дубль, у галоўнай камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[5] і неўзабаве афіцыйна стаў іграком «Тарпеда»[6]. Адразу стаў капітанам каманды і асноўным іграком. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[7].

У ліпені 2019 года, калі ў клуба пачаліся фінансавыя праблемы, разам з іншымі ігракамі асноўнага складу разарваў кантракт, аднак застаўся ў камандзе і згуляў у двух яе апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), у якіх «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу. Пазней жа «Тарпеда» абвясціла аб зняцці з чэмпіянату, і Лынько застаўся без каманды.

У жніўні 2019 года папоўніў склад армянскага клуба «Ерэван»[8], дзе гуляў да канца года. У пачатку 2020 года трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе, выкарыстоўваўся ў якасці абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[10]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11].

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[12]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[13] і неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў»[14].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дарыда Беларусь 22 2
2012 Д3 Іслач Беларусь 32 8
2013 Д2 Іслач Беларусь 23 2
2014 Д2 Іслач Беларусь 24 1
2015 Д2 Іслач Беларусь 23 2
2016 Д2 Тарпеда Беларусь 25 1
2017 Д1 Іслач Беларусь 10 0
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 24 1
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 12 0
2019/20 (1) Д1 Ерэван Арменія 5 0
2020 Д2 Крумкачы Беларусь 17 1
2021 Д1 Дынама Беларусь 24 0
2022 Д1 Дынама Беларусь 23 2
2023 (1) Д2 Маладзечна Беларусь 9 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergey Lynko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1757-anketa-krumkacha-syargej-lynko
  3. "Ислочь" отдала Лынько в аренду минскому "Торпедо"
  4. Лынько вернулся в «Ислочь»
  5. Сергей Лынько покинул "Ислочь"
  6. Сергей Лынько перешел в минское "Торпедо"
  7. Минское "Торпедо" продлило контракт с Лынько
  8. Сергей Лынько трудоустроился в Армении
  9. Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей"
  10. Брестское "Динамо" объявило о подписании Лынько
  11. Брестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами
  12. Ясюкевич и Лынько стали игроками "Молодечно-2018" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.
  13. Владислав Ясюкевич и Сергей Лынько покинули "Молодечно-2018" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
  14. Экс-игрок брестского "Динамо" Лынько вернулся в "Крумкачы" (руск.). football.by (28 ліпеня 2023). Праверана 28 ліпеня 2023.