Сяргей Міхайлавіч Маштакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Міхайлавіч Маштакоў
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1905(1905-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1970(1970-07-28) (64 гады)
Грамадзянства  СССР
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія раслін
Месца працы Саратаўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына, Інстытут біялогіі АН БССР, Інстытут меліярацыі АН БССР, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Саратаўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
Вядомыя вучні Аляксандр Патапавіч Валынец, Вера Паўлаўна Дзеева, Мікалай Апанасавіч Ламан

Сяргей Міхайлавіч Маштако́ў[1] (руск.: Сергей Михайлович Маштаков; 24 кастрычніка 1905 — 28 ліпеня 1970) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскай губерні (з 1920 года Акцябрскі Гарадок у Тацішчаўскім раёне Саратаўскай вобласці Расіі). У 1930 годзе скончыў Саратаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1940—1944 гадах дацэнт кафедры батанікі Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута, са жніўня 1944 года па жнівень 1945 года — загадчык кафедры батанікі Інстытута прыродазнаўчых навук і матэматыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1948 года С. М. Маштакоў у Інстытуце меліярацыі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі, з 1953 года — намеснік дырэктара, загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі. З 1963 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі на пасадзе загадчыка лабараторыі хімічнай рэгуляцыі і развіцця раслін.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па вывучэнню працэсаў біясінтэзу каучуку, біялогіі збожжавых культур у сувязі з паляганнем, ўздзеяння інсектыцыдаў, фунгіцыдаў і гербіцыдаў на сельскагаспадарчыя культуры.

Сярод апублікаванага:

  • Современные химические средства борьбы с сорной растительностью. — Мн., 1959.
  • Гербициды в борьбе с сорной растительностью. — Мн., 1960.
  • Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. / Маштаков С. М., Деева В. П., Волынец А. П. и др. Под ред. чл.-кор. АН СССР Ю. В. Ракитина — Мн., Наука и техника, 1971.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]