Аляксандр Патапавіч Валынец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Патапавіч Валынец
Дата нараджэння 2 лютага 1935(1935-02-02) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Навуковая сфера фізіялогія раслін[d] і біяхімія раслін[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «За асваенне цалінных зямель»

Аляксандр Патапавіч Валыне́ц[1] (нар. 2 лютага 1935) — вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1974), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Берказы (зараз у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і чыгуначніка. Скончыў сямігодку ў Паняцічах, потым сярэднюю школу ў Малатковічах[2]. У 1955 годзе паступіў на хіміка-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1960 годзе. У час вучобы ў інстытуце двойчы прымаў удзел у асваенні цалінных зямель у Казахстане. Пасля інстытута працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі у Гродзенскім раёне, у сярэдня школе вёскі Жытомля. З 1961 г. у аспірантуры пры Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР, у 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара С. М. Маштакова[2]. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Вільнюскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы вучонага ў галіне вывучэння эндагенных рэгулятараў росту, хімічнай рэгуляцыі росту і развіцця раслін, выбіральнасці дзеяння гербіцыдаў. Аўтар больш за 340 навуковых прац, 8 манаграфій, 8 патэнтаў на вынаходніцтвы[2]. Пад кіраўніцтвам А. П. Валынца падрыхтавана 8 кандыдацкіх дысертацый[2].

Сярод апублікаванага:

  • Взаимодействие эндогенных регуляторов роста и гербицидов. — Мн., 1980.;
  • Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. — Мн., 1971. (у сааўтарстве);
  • Ароматические оксисоединения — продукты и регуляторы фотосинтеза. — Мн.: Наука и техника, 1983. (у сааўтарстве):
  • Физиология плодообразования люцерны. — Мн.: : Право и экономика, 2003. (у сааўтарстве)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]