Перайсці да зместу

Вера Паўлаўна Дзеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Паўлаўна Дзеева
руск.: Вера Павловна Деева
Дата нараджэння 10 жніўня 1926(1926-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 2016(2016-01-19) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера фізіялогія раслін
Месца працы Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сяргей Міхайлавіч Маштакоў
Партыя
Узнагароды
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Вера Паўлаўна Дзе́ева[1] (руск.: Вера Павловна Деева; 10 жніўня 1926 — 19 студзеня 2016) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, доктар біялагічных навук (1974), прафесар (1990).

Нарадзілася ў вёсцы Горкі Цвярской губерні РСФСР (у сучасным Санкоўскім раёне Цвярской вобласці Расіі[1]). Скончыла сярэднюю школу і паступіла на факультэт аграхіміі і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева. Акадэмію скончыла ў 1949 годзе і была накіравана загадчыкам лабараторыі ў Льгоўскую машына-трактарную станцыю (Курская вобласць). У 1952—1955 гг. праходзіла навучанне ў аспірантуры пры Ленінградскім аддзяленні Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства. У 1955 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эффективность различных приемов использования бора и марганца при выращивании столовых корнеплодов на дерново-подзолистой почве» і была прызначана на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка ў Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства ў горадзе Жодзіна. З 1961 года В. П. Дзеева працавала ў Інстытуце біялогіі АН БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі). Таксама выкладала на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

В. П. Дзеевай належаць навуковыя працы па накіраванай рэгуляцыі росту і развіцця раслін, вывучэнні ўплыву фізіялагічна актыўных рэчываў (гербіцыдаў, рэтардантаў, стымулятараў) на фарміраванне ўстойлівасці і прадукцыйнасці розных генатыпаў раслін. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 16 кандыдацкіх дысертацый. Яе распрацоўкі абаронены 14 аўтарскім пасведчаннямі і 4 патэнтамі.

Сярод апублікаванага:

  • Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. / Маштаков С. М., Деева В. П., Волынец А. П. и др. Под ред. чл.-кор. АН СССР Ю. В. Ракитина — Мн., Наука и техника, 1971.
  • Ретарданты-регуляторы роста растений / В. П. Деева; ред. Ю. В. Ракитин; АН БССР, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1980. — 176 с.
  • Регуляторы роста и урожай / В. П. Деева, З. И. Шелег ; АН БССР, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск : Наука и техника, 1985.
  • Избирательное действие химических регуляторов роста на растения: физиол. основы / В. П. Деева, З. И. Шелег, Н. В. Санько; АН БССР, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1988. — 253 с. — ISBN 5-343-00274-9
  • Регуляторы роста растений: механизмы действия и использование в агротехнологиях / В. П. Деева. — Минск : Белорус. наука, 2008. — 133 с. — ISBN 978‐985‐08‐1001‐4.

З 1961 года В. П. Дзеева займала пасаду вучонага сакратара, з 1971 года — старшыні Рэгіянальнага навуковага савета Акадэміі навук СССР па праблемах фізіялогіі і біяхіміі раслін Беларусі і Прыбалтыйскіх рэспублік. Таксама была старшынёй навукова-метадычнага савета Беларускага аддзялення таварыства «Веды» СССР.

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.