Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Франкоўскі)
Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1962(1962-10-15) (61 год)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал[d]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі. Слева салісты оперы Сяргей Франкоўскі і Аксана Волкава ў спектаклі «Набука»

Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі (15 кастрычніка 1962, Магілёў) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар). Народны артыст Беларусі (2009).

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе скончыў Беларускую акадэмію музыкі, у 1997 годзе — магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Л. Івашкова). У 1993 годзе студэнтам 3-га курса быў прыняты ў склад салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Выступаў у Германіі, ЗША, Іспаніі, Кіпры, Тайландзе, Швейцарыі. У розныя часы прымаў удзел у оперных пастаноўках з такімі славутымі опернымі выканаўцамі як Паата Бурчуладзэ, Сальваторэ Фізікела, Крысціян Ёхансан, Антоніа Сальваторэ і інш.

Рэпертуар спевака налічвае вядучыя тэнаровыя партыі ў класічных заходніх і рускіх операх, а таксама шэраг партый у нацыянальнай оперы:

Ацэнка творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Паводле водгукаў крытыкі, Франкоўскі валодае тэмбральна яркім, паўнагучным голасам, драматычным тэмпераментам і высокім сцэнічным прафесіяналізмам. Сярод лепшых партый спевака — Манрыка («Трубадур» Дж. Вердзі), Герцаг Мантуанскі («Рыгалета» Дж. Вердзі), Турыду («Сельскі гонар[ru]» П. Масканьі) і інш.

Званні, узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]