Перайсці да зместу

Сяргей Альбертавіч Картэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Картэс)
Сяргей Альбертавіч Картэс
Дата нараджэння 18 лютага 1935(1935-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 2016(2016-06-26) (81 год)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, кінакампазітар
Жанры опера
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Народны артыст Беларусі
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Сярге́й Альбе́ртавіч Картэ́с[1] (18 лютага 1935, г. Сан-Антоніа, Чылі — 26 чэрвеня 2016, Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар, кінакампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980).

Нарадзіўся 18 лютага 1935 года ў Сан-Антоніа, Чылі. У 1920-я гады сям’я маці С. А. Картэса эмігравала з Расіі ў Чылі. Бацька С. А. Картэса — чыліец. Першыя 20 гадоў жыцця правёў у Аргенціне, вучыўся музыцы ў Буэнас-Айрэсе. У 1947 годзе сям’я падала прашэнне аб савецкім грамадзянстве. Прыезд у СССР стаў магчымым у 1955 годзе. Месцам пражывання быў вызначаны Мінск.

Скончыў у 1962 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1966 года — загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра імя Я.Купалы. З 1972 года музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

З 1991 года мастацкі кіраўнік опернай трупы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1996 годзе установа была падзелена на два самастойныя тэатры: оперы і балета. Картэс узначаліў першы з іх і на працягу 19962002 гадоў з’яўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса звязана адкрыццё беларускага опернага мастацтва для еўрапейскай публікі.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Картэ́с Сяргей Альбертавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 374. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)