Сярпуха фарбавальная
Сярпуха фарбавальная | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Serratula tinctoria L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Serratula inermis
| |||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Сярпу́ха фарбавальная, ці Сярпуха некалючая[4] (Serrátula tinctória) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Сярпуха (Serratula) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сярпуха фарбавальная часам дасягае 100 і больш сантыметраў у вышыню. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, сцябловае — на кароткіх чаранках і сядзячае.
Суквецце — шматкветкавы кошык, кветкі з пялёсткамі чырвоных адценняў.
Сямянкі даўгаватыя, 3—5 мм даўжынёй, 1—2 мм шырынёй[5].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма віду — ўмераны пояс Еўропы, дзе ён вельмі распаўсюджаны. Інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку[6]. Аддае перавагу малазацененым месцам з вільготнымі глебамі у лясах, хмызняках, на ўзлесках, высечках, сухіх лугах.
Ахоўваецца ў Латвіі, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Сок сярпухі фарбавальнай — жоўты[7]. Расліна ўжываецца для атрымання жоўтай і зялёнай фарбы для тканін, адсюль і назва.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Часам від Serratula seoanei разглядаюць як падвід сярпухі фарбавальнай Serratula tinctoria subsp. seoanei (Willk.) Laínz[8]. Уласна сярпуху фарбавальную вызначаюць як падвід Serratula tinctoria subsp. tinctoria.
Выявы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Catalogue of Life: Serratula tinctoria L. (Праверана 22 ліпеня 2017)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Serratula inermis
- ↑ а б Серпуха красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2017)
- ↑ USDA PLANTS. Serratula tinctoria
- ↑ Plants For A Future. Serratula tinctoria
- ↑ Serratula tinctoria subsp. seoanei(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2009. Праверана 26 лютага 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Сярпу́ха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 357—358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Пашына Г. В. Сярпу́ха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 67. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 485. — ISBN 5-87317-163-7.
- Serratula L. — Серпуха // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 282, 308. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Serrátula L. — Серпýха // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 314, 322—324. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)
- Серпу́ха // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 313. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Серпуха красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Serratula tinctoria L. (Серпуха красильная (неколючая)) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)