Перайсці да зместу

Сярцея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сярцея
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 27 чал. (2007)
Тэлефонны код
48132
Паштовыя індэксы
216290
Код АКАТП
Сярцея на карце Расіі ±
Сярцея (Расія)
Сярцея
Сярцея (Смаленская вобласць)
Сярцея

Сярцея[1] (руск.: Сертея) — вёска ў Веліжскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Селязнёўскага сельскага паселішча.

Назва паселішча ад назвы ракі Сярцея (левы прыток Дзвіны вышэй Веліжа), на якой паселішча паўстала. Адпачатная балцкая форма — *Serteja.

Гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія водныя назвы Sert-upis, Sart-upis, Sartė, Sarta, Sartalė, Sartikė, Sart-valkys, латышскія Sārte, Sārt-upe. Звязана з літоўскім sartas «чырванаваты, светла-карычневы», латышскім sārts «чырвоны, румяны»[2].

Іншая, дняпроўская Сярцея цячэ ў іншы бок тут сама, у міжрэччы Дзвіны і Дняпра (адразу на поўдні ад смаленскай Рудні)[3].

У гэтай мясціне міжрэчча «чырванаватасць» рачных водаў адбілася таксама ў назвах рэк Рудамея і Рудамка, звязаных з літоўскім raudas «чырвоны, чырванаваты»[4], ад якога таксама паўднёвалітоўскі гідронім Raudamita з тым жа пашыральнікам -am-[5][6]. Яны цякуць зусім паблізу ад дзвінскай і дняпроўскай Сярцеяў адпаведна, утвараючы адназначны гідранімічны комплекс *Raud- : *Sert-, які дублюецца ў дзвюх суседніх мясцінах.

Корань *Sert- таксама ў назве ракі Сярціслаўка (левы прыток Дняпра ніжэй Оршы)[3]. Корань *Sert- пашыраны пашыральнікам -sl-, як у назвах дзесенскай ракі Вярэслінка[7] (Ver- > Вярэя), рэк Дамаслаўка і Нямеслаўка на Павоччы[8] (Dom- > Домса, Nem- > Нёман).

Далей да індаеўрапейскага *ser- «чырвоны, чырванаваты»[9], ад якога і назва сожскай ракі Сярпейка (< Сярпея < *Sirpeja)[3].

У назве Сярцея балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у водных назвах Асвея, Мярэя, Вярэя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[10]. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах Ілія, Бабруя.

Назва ракі Сярпея значыла «Чырванаватая (рака)» і адлюстроўвала адценне рачной вады.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў сакавіку 1943 года[11].

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 291.
  3. а б в В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 205.
  5. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 539.
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. IX. Warszawa, 1888. C. 546.
  7. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 197.
  8. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 35, 41.
  9. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 910—911.
  10. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 84.
  11. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.