Веліжскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Веліжскі раён
Герб
Герб
Краіна Сцяг Расіі Расія
Статус Муніцыпальны раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласць
Уключае 9 муніцыпальных утварэнняў
Адміністрацыйны цэнтр Веліж
Дата ўтварэння 1927
Глава муніцыпальнага ўтварэння Самулееў Віктар Васільевіч
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валавяшка Тамара Мікалаеўна
Насельніцтва (2010) 12 217[1] чалавек
Плошча 1 473 км²
(19-е месца)
Веліжскі раён на карце
Тэлефонны код 48132
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Веліжскі раён на Вікісховішчы

Веліжскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на паўночным захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Веліж.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча раёна складае 1,473 тыс. км².

Мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Пскоўскай і Цвярской абласцямі, на ўсходзе і паўночным усходзе з Дзямідаўскім раёнам, на захадзе з Рэспублікай Беларусь (Віцебскі раён), на поўдні з Руднянскім раёнам.

У раёне знаходзіцца найніжэйшы пункт Смаленскай вобласці (перасячэнне Дзвіной мяжы вобласці) — 140 метраў над узроўнем мора.

Па тэрыторыі раёну цячэ рака Заходняя Дзвіна. Раён мае шмат балотаў і азёраў, найбуйнейшыя балоты: Драздоўскі Мох, Лагунскі Мох, Мацюшынскі Мох; азёры: Чаплі, Рябікоўскае, Гатчынскае, Залюбішчанскае, Хаменкоўскае. Глебы ў раёне дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэннях — дзярнова-падзоліста-глеевыя. Лясы (галоўным чынам хваёвыя і ялова-шыракалістыя, маладыя хваёвыя і драбналістыя) займаюць 49,5% тэрыторыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Веліжскі раён утвораны ў 1927 у складзе Ленінградскай вобласці на тэрыторыі былога Веліжскага павету Віцебскай губерні. У 1929 быў перададзены ў Заходнюю вобласць, у складзе Смаленскай вобласці — з 1937. У 1963 быў далучаны да Дзямідаўскага раёна. Адноўлены — у 1965.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва — 13 198 чалавек (2005).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У раёне маецца 1 гарадскае і 8 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы

  1. Веліжскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Бяляеўскае сельскае паселішча
  2. Будніцкае сельскае паселішча
  3. Заазерскае сельскае паселішча
  4. Крутоўскае сельскае паселішча
  5. Пячонкаўскае сельскае паселішча
  6. Пагарэльскае сельскае паселішча
  7. Селязьнёўскае сельскае паселішча
  8. Сіцькаўскае сельскае паселішча

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз тэрыторыю раёну праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р133 Смаленск — Невель і аўтадарога Р131 Веліж — Сенькава — мяжа з Рэспублікай Беларусь (на Віцебск).

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкам гарадскога тыпу і раёнам на 1 студзеня 2010 года

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]