Сілічы (Лагойскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Сілічы
Silichy.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Аўтамабільны код
5
Сілічы на карце Беларусі ±
Сілічы (Лагойскі раён) (Беларусь)
Сілічы (Лагойскі раён)
Сілічы (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Сілічы (Лагойскі раён)

Сі́лічы[1] (трансліт.: Siličy, руск.: Силичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўдзень ад Лагойска на шашы М3.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1800 года вядомы маёнтак Сілічы Лагойскай воласці Барысаўскага павету, які належаў С. Тышкевічу і складаўся з адной аднайменнай вёскі. Станам на 1816 год прынамсі частка Сіліч ужо ва ўласнасці Д. Паўлікоўскага. У 1846 годзе невялікая частка Сіліч належала таксама І. і А. Жалязоўскім. Тым часам Сілічы адносіліся да праваслаўнага прыходу лагойскай Праабражэнскай царквы.[2]

У 1860 годзе частку (140 дзес.) маёнтка Сілічы атрымала ў спадчыну Іазэфа Ігнатаўна Узлоўская і валодала ім прынамсі да 1888 года[3]. Гэтым жа часам, іншай часткай маёнтка (40 дзес.) валодаў Станіслаў Венядзіктавіч Узлоўскі[3]. Станам на 1870 год у вёсцы размяшчалася карчма («піцейны дом») і хлебазапасны магазін[2]. Да канца XIX ст., напэўна, пасля раздзелу памешчыка з сялянамі, побач з вёскай з'явіўся аднайменны фальварак (або засценак)[2]. На пачатку XX ст. 6 гаспадарак (74,8 дзес.) з Сіліч уваходзілі ў Старынскае сялянскае таварыства, куды ўваходзілі астатнія, і ці уваходзілі наогул, невядома. У 1915 годзе ў вёсцы ў найманым памяшканні адкрылася земская школа, пасля рэвалюцыі на яе базе створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 4 навакольных вёсак і фальварка.[2]

Падчас 1-й сусветнай вайны, у лютым-снежні 1918 года Сілічы на тэрыторыі акупаванай кайзераўскімі войскамі. Потым тэрыторыя была занята бальшавікамі, а з жніўня 1919 па ліпень 1920 года -- польскімі войскамі. Затым у БССР, з 20.8.1924 па 26.7.1930 -- у Падонкаўскім сельсавеце Лагойскага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 - у Мінскай вобласці. У Сілічах створаны калгас імя Молата, працавала кузня. Падчас 2-й сусветнай вайны, з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944, вёска на тэрыторыі акупаванай нямецкімі войскамі. Сілічы былі спалены, акупанты загубілі 8 жыхароў, а яшчэ 8 вывезлі ў Германію, 14 жыхароў загінула на фронце. Пасля вайны паселішча адноўлена.[2]

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Знаменкаўскага сельсавета[4]. У 2010 годзе ў вёсцы адкрыта аграсядзіба. Паблізу Сіліч размяшчаецца гарналыжны цэнтр «Сілічы».

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год -- 12 двароў, 80 чалавек
  • 1816 год (рэвізія часткі Д. Паўлікоўскага) -- 37 "душ" мужчынскага полу
  • 1846 год (інвентар часткі Жалязоўскіх) -- 2 двары, 29 чалавек
  • 1870 год (рэвізія часткі І. І. Узлоўскай) -- 27 "душ" мужчынскага полу
  • 1897 год -- вёска: 19 двароў, 126 чалавек; фальварак: 4 двары, 35 чалавек
  • 1909 год -- вёска: 10 двароў, 64 чалавекі; фальварак: 1 двор, 15 чалавек
  • 1917 год -- вёска: 23 двары, 131 чалавек; фальварак: 1 двор, 10 чалавек
  • 1941 год -- 45 двароў, 220 чалавек
  • 1969 год -- 38 двароў, 136 чалавек

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. — С. 122.
  3. 3,0 3,1 Список землевладельцев Минской губернии… [за 1888 год]. — 1889. — [2], 419 с. — С. 155.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]