Франц Боас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франц Боас
Franz Boas
FranzBoas.jpg
Дата нараджэння

9 ліпеня 1858(1858-07-09)

Месца нараджэння

Міндэн[d], Міндэн-Любеке[d], адміністрацыйная акруга Дэтмальд[d], Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія[1]

Дата смерці

21 снежня 1942(1942-12-21) (84 гады)

Месца смерці

Нью-Ёрк, ЗША[1]

Грамадзянства

Германскі саюз
Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Flag of the United States (1912-1959).svg ЗША

Дзеці:

Ernst Philip Boas[d] і Franziska Boas[d]

Род дзейнасці

антраполаг, мовазнавец, прафесар універсітэта, географ

Навуковая сфера

антрапалогія

Месца працы

Калумбійскі ўніверсітэт
Універсітэт Кларк[d]
Смітсанаўскі інстытут

Альма-матар

Бонскі ўніверсітэт
Універсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта
Гайдэльбергскі ўніверсітэт

Вядомы як

«бацька амерыканскай антрапалогіі»

Сайт:

franz-boas.com

Подпіс

Подпіс

Commons-logo.svg Франц Боас на Вікісховішчы

Франц Боас (ням.: Franz Boas; 9 ліпеня 185821 снежня 1942) — нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вестфаліі (Германія). Вучыўся ва ўніверсітэтах Гайдэльберга, Бона і Кіля. Па першапачатковай адукацыі быў фізікам і матэматыкам. Атрымаў вучоныя ступені доктара філасофіі і доктара медыцыны. У 1880-я г. эміграваў у ЗША. З 1899 — прафесар антрапалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі, рэдактар часопіса «Амерыканскі фальклор», прзідэнт Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працяглы час у палявых умовах вывучаў культуры і мовы індзейцаў паўночна-заходняга ўзбярэжжа ЗША. Апублікаваў сотні артыкулаў і кніг па антрапалогіі, лінгвістыцы, археалогіі і этналогіі. Стварыў школу гістарычнай этналогіі. Лічыў, што нельга захапляцца агульнымі законамі і схемамі развіцця культуры (эвалюцыянізм, дыфузіянізм, функцыяналізм), паколькі кожны народ мае свае непаўторныя гісторыю і культуру. Рысы падабенства (напр., агульнасць мовы) могуць быць вытлумачаны як агульным паходжаннем, так і ўзаемнымі ўплывамі. Паводле Ф. Боаса, навуковае даследаванне культуры магчыма толькі на базе сістэмы каштоўнасцей таго народа, якому яны належаць. Выступаў за комплекснае даследаванне культурнай дзейнасці чалавека з прыцягненнем матэрыялаў і фактаў з фізічнай антрапалогіі, лінгвістыкі, археалогіі, біялогіі і інш. Адным з першых Ф. Боас пачаў выкарыстоўваць статыстычныя метады апрацоўкі антрапалагічных дадзеных.

Аўтар класічных культурантрапалагічных прац «Розум першабытнага чалавека» (1911). «Кіраўніцтва па мовах амерыканскіх індзейцаў» (191122), «Раса, мова і культура» (1940), іншых манаграфій, шматлікіх артыкулаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Stocking, George W., Jr. ((англ.) ) A Franz Boas Reader: The Shaping of American Anthropology, 1883—1911 (1974) — ISBN 0-226-06243-0