Сіндром хранічнай стомленасці
| Сіндром хранічнай стомленасці | |
|---|---|
| | |
| МКХ-11 | 8E49 |
| МКХ-10 | G93.3 |
| МКХ-10-КМ | G93.3 і R53.82 |
| МКХ-9 | 780.71 |
| МКХ-9-КМ | 780.71[1][2] і 780.79[2] |
| DiseasesDB | 1645 |
| MedlinePlus | 001244 |
| eMedicine | med/3392 |
| MeSH | D015673 |
Сіндром хранічнай стомленасці (СХС, сіндром стамляльнасці пасля перанесенай віруснай хваробы, сіндром поствіруснай астэніі, імуннай дысфункцыі, дабраякасны міялгічны энцэфаламіэліт[3]) — хвароба, характарызуецца працяглай стомленасцю, якая застаецца нават пасля працяглага адпачынку.
Узнікненне сіндрому хранічнай стомленасці звязана з развіццём неўрозу цэнтральных рэгуляторных цэнтраў вегетатыўнай нервовай сістэмы, абумоўленым прыгнётам дзейнасці зоны, якая адказвае за тармазныя працэсы.
Правакацыйныя фактары: незбалансаваная эмацыйна-інтэлектуальная нагрузка на шкоду фізічнай дзейнасці. У групе рызыкі знаходзяцца жыхары буйных гарадоў, прадпрымальнікі, людзі з павышанай адказнасцю пры выкананні працоўнай дзейнасці (медыцынскія работнікі, авіядыспетчэры, аператары чыгуначнага транспарту). Схіляльныя фактары: кепскае санітарна-экалагічнае становішча, хранічныя захворванні, у тым ліку і вірусныя інфекцыі. Асноўная сімптаматыка захворвання ў перыяды абвастрэння: узнікненне апатыі, дэпрэсіі, беспадстаўныя прыступы гневу, агрэсіі з частковай амнезіяй і інш.