Сяргей Іванавіч Мігай
Сяргей Іванавіч Мігай | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 мая 1888 ці 18 мая 1888[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1959[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Валянціна Абрамаўна Іофэ[d] і Алена Андрэеўна Сцяпанава[4] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак, музычны педагог |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Сяргей Іванавіч Мігай (30 мая 1888, Магілёў — 8 снежня 1959) — артыст оперы (барытон), педагог. Народны артыст РСФСР (1939).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Адэскае музычнае вучылішча ў 1911 годзе. Браў урокі ў М. Батыстыні ў час яго гастроляў у Расіі ў 1911—1913 гадах, вучыўся ў Опернай студыі пад кіраўніцтвам К. Станіслаўскага (1918—1920, з 1919 пры Вялікім тэатры ў Маскве). 3 1927 года саліст Вялікага тэатра, з 1924 года Ленінградскага тэатра оперы і балета; выступаў у Маскве і Ленінградзе, з 1941 саліст і кіраўнік вакальнай групы Усесаюзнага радыёкамітэта. 3 1948 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, з 1952 года прафесар.
Памёр 8 снежня 1959 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Ленінградзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Меў насычаны голас цёплага тэмбру, вялікага дыяпазону (больш за 2 актавы), дасканала валодаў вакальнай тэхнікай. Сярод лепшых партый: Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Мізгір, Гразной («Снягурачка», «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Рыгалета, Жэрмон, Ды Луна («Рыгалета», «Травіята», «Трубадур» Дж. Вердзі) і інш.
Актыўна ўдзельнічаў у рабоце Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка. Аўтар мастацтвазнаўчых і метадычных прац. Сярод вучняў Мігая народны артыст СССР А. Саўчанка.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Магілёве імем Сяргея Мігая названы завулак.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Валянцінай Абрамаўнай Іофэ (1910—1985), доктарам фізіка-матэматычных навук, загадчыцай лабараторыі ў Інстытуце хіміі сілікатаў АН СССР, дачкой акадэміка А. Ф. Іофэ.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 чэрвеня 2024.
- ↑ Мигай Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Мигай Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мігай Сяргей Іванавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Гусев П. С. Н. Мигай. Л., 1975.
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 8 снежня
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Барытоны
- Члены Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты РСФСР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Оперная трупа Марыінскага тэатра
- Оперная трупа Вялікага тэатра
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Музычныя педагогі СССР