Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі
Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1962 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал[d] |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі (15 кастрычніка 1962, Магілёў) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар). Народны артыст Беларусі (2009).
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1995 годзе скончыў Беларускую акадэмію музыкі, у 1997 годзе — магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Л. Івашкова). У 1993 годзе студэнтам 3-га курса быў прыняты ў склад салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Выступаў у Германіі, ЗША, Іспаніі, Кіпры, Тайландзе, Швейцарыі. У розныя часы прымаў удзел у оперных пастаноўках з такімі славутымі опернымі выканаўцамі як Паата Бурчуладзэ, Сальваторэ Фізікела, Крысціян Ёхансан, Антоніа Сальваторэ і інш.
Рэпертуар спевака налічвае вядучыя тэнаровыя партыі ў класічных заходніх і рускіх операх, а таксама шэраг партый у нацыянальнай оперы:
- Эдгар («Лючыя дзі Ламермур » Г. Даніцэці)
- Ізмаіл («Набука» Дж. Вердзі)
- Макдуф («Макбет » Дж. Вердзі)
- Дон Карлас («Дон Карлас» Дж. Вердзі)
- Герцаг Мантуанскі («Рыгалета» Дж. Вердзі)
- Манрыка («Трубадур» Дж. Вердзі)
- Альфрэд («Травіята» Дж. Вердзі)
- Рычард («Баль-маскарад» Дж. Вердзі)
- Радамес («Аіда» Дж. Вердзі)
- Рудольф («Багема » Дж. Пучыні)
- Каварадосі («Тоска » Дж. Пучыні)
- Пінкертон («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні)
- Калаф («Турандот» Дж. Пучыні)
- Турыду («Сельскі гонар » П. Масканьі)
- Каніо («Паяцы » Р. Леанкавала)
- Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ)
- Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага)
- Самазванец («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага)
- Князь Галіцын («Хаваншчына » М. Мусаргскага)
- Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А. Барадзіна)
- Нігіліст («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета » Д. Шастаковіча)
- Настаўнік («Візіт дамы» С. Картэса)
- Раман («Сівая легенда» Дз. Смольскага)
Ацэнка творчасці[правіць | правіць зыходнік]
Паводле водгукаў крытыкі, Франкоўскі валодае тэмбральна яркім, паўнагучным голасам, драматычным тэмпераментам і высокім сцэнічным прафесіяналізмам. Сярод лепшых партый спевака — Манрыка («Трубадур» Дж. Вердзі), Герцаг Мантуанскі («Рыгалета» Дж. Вердзі), Турыду («Сельскі гонар » П. Масканьі) і інш.
Званні, узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Аляксандроўскай (Мінск, 1991)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя С. Лемешава (Цвер, Расія, 1992)
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2004)
- Прэмія Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў імя Л. П. Александроўскай (2009)
- Народны артыст Беларусі (2009)
- ордэн Францыска Скарыны (2016)[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Минск, 2003.
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Тэнары
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Лаўрэаты прэміі імя Л. Александроўскай
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі