Станіслава Іосіфаўна Гулевіч
Станіслава Іосіфаўна Гулевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Узнагароды |
Станіслава Іосіфаўна Гуле́віч (нар. 25 мая 1925, в. Рудня-Стаўбунская, цяпер Веткаўскі раён) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 25 мая 1925 года ў вёсцы Рудня-Стаўбунская Веткаўскага раёна. Скончыла ў 1956 годзе Беларускую кансерваторыю. 3 1956 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1965 года — Беларускай філармоніі[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Валодае голасам прыгожага, цёплага тэмбру. Яе выкананне вызначаецца шчырасцю і глыбінёй, высокай вакальнай культурай. Сярод партый: Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Мадалена («Рыгалета» Д. Вердзі), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева). 3 асаблівым поспехам выконвала партыі, блізкія ёй сваёй народнай сутнасцю: Вані («Іван Сусанін» М. Глінкі), Няжаты («Садко » М. Рымскага-Корсакава). Цікавыя і самабытныя яе сольныя праграмы, складзеныя з беларускіх народных песень, старадаўняга рускага раманса[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б І. І. Зубрыч. Гулевіч Станіслава Іосіфаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. І. Зубрыч. Гулевіч Станіслава Іосіфаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслава Іосіфаўна Гулевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Мецца-сапрана
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі