Тамара Рыгораўна Сухадольская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Рыгораўна Сухадольская
Дата нараджэння 1949
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік
Альма-матар

Тамара Рыгораўна Сухадольская (нар. у 1949 годзе ў в. Возерскае Карэліцкага р-на) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1972 годзе. У 1983 годзе таксама скончыла аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытуту эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску.

Дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя кіравання і планавання народнай гаспадаркі (сельская гаспадарка)» абараніла ў 1988 годзе ў Минску. Тэма дысертацыі: «Арганізацыйна-эканамічныя рэзервы павышэння эфектыўнасці буракаводства ва ўмовах індустрыялізацыі: на матэрыялах калгасаў і саўгасаў Беларускай ССР».

У 1992 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла ёй навуковае званне старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя кіравання і планавання народнай гаспадаркі (сельская гаспадарка)». У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 1972 годзе пачала працаваць аграномам-насенневодам, галоўным аграномам калгасу ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 1974 года пачала працаваць на пасадзе галоўнага агранома, пасля — на пасадах навуковага супрацоўніка і старшага навуковага супрацоўніка Беларускага навукова-даследчага інстытуту эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1994 года — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК. З 1995 года працавала ў фондзе «Мінскаблдзяржмаёмасць» на пасадах галоўнага спецыяліста аддзела прыватызацыі камунальнай маёмасці, начальніка аддзела прыватызацыі камунальнай маёмасці, намесніка начальніка аддзела рэфармавання дзяржаўнай маёмасці і маёмасных адносін. З 2010 года працуе ў Інстытуце прадпрымальнікай дзейнасці на пасадах дацэнта кафедры маркетінга і менеджмента, дацэнта кафедры эканомікі і кіравання.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе пытанні канкурэнтаздольнасці таварнай прадукцыі аграрнага сектара эканомікі, пытанні інавацый як ключавога фактару эканамічнага развіцця, пытанні развіцця кансалтынгавых паслуг, інавацыйнай дзейнасці як ключавога фактару эканамічнага развіцця, пытанні ацэнкі эканамічнага эфекту і выяўлення тэндэнцый у змене паказчыкаў, якія характарызуюць эканамічнае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, даследуе сямейны запар у сельскай гаспадарцы, аграпрамысловы комплекс ва ўмовах пераходу да рынку і т. д.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]