Тахары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тахары (грэч. Τοχάριοι), тагары або юэчжы (кіт.: 月氏, 月支 Yuezhi) — індаеўрапейскі народ ва Усходняй Еўропе (ІІ—І тыс. да н. э.) і ў Цэнтральнай Азіі (з І тыс. н. э.). Напачатку яны займалі пашы ў басейне Тарыма, там дзе цяпер знаходзіцца Сіньцзян, Ганьсу і, магчыма, Цілянь у Кітаі, потым (II ст. да н. э.) яны перавандравалі ў Трансаксанію і Бактрыю, а потым у паўночную Індыю, дзе яны заснавалі Кушанскае царства.

У шырокім сэнсе тахары — умоўная назва носьбітаў т.зв. тахарскіх моў, якія жылі ў старажытнасці ў Сярэдняй Азіі і Усходнім Туркестане і да канца І тыс. н.э. асіміляваны цюркамі.

Зноскі