Перайсці да зместу

Тваравы дыск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіпуха (Tyto alba) мае найлепш выражаны тваравы дыск
Луні, напрыклад, аўстралійскі лунь (Circus approximans), маюць кальцо з пер’я вакол шыі, якое можа падымацца ў адказ на гук

У арніталогіі тваравы дыск — гэта складкі скуры разам з размешчаным канцэнтрычнымі радамі вакол дзюбы жорсткім пер’ем. Тваравы дыск маецца на твары пераважна ў соў. Пер’е дыску рухомае і дазваляе рэгуляваць шырыню вушных шчылін з мэтай аптымальнага ўспрымання гукавых хваль.

Па форме тваравы дыск уяўляе сабой парабалу, якая збірае гукавыя хвалі і накіроўвае іх у вуха. Гэтыя ўтварэнні павышаюць адчувальнасць успрымання гукаў у соў, дазваляючы вызначыць месцазнаходжанне ахвяры па гуках з-пад снега, травы або расліннага покрыва.

У іншых відаў птушак, напрыклад, у лунёў, маюцца менш выяўленыя тваравыя дыскі. У дачыненні да лунёў тэрмін «тваравы дыск» азначае пер’е вакол шыі, якое ўздымаецца ў адказ на гукі; па сутнасці, павялічваючы тваравы дыск, лунь паляпшае слых.

Лепш выражаны тваравы дыск у сіпухі, тады як у савы барадатай ён мае найбольшыя памеры сярод птушак — да 110 мм.

  • Пукинский Ю. Б. Жизнь сов. — Л.: ЛНУ, 1977. — 240 с.
  • Jemima Parry-Jones (2001). Understanding Owls: Biology, Management, Breeding, Training. David & Charles, p. 20. ISBN 0715312235
  • Robert E. Simmons (2000). Harriers of the World: Their Behaviour and Ecology. Oxford University Press, pp. 53-56. ISBN 0198549644