Хвастцовая залоза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвастцовая залоза ў птушаня

Хвастцовая залоза ці надхваставая (лац.: gladulae uropygii) — размешчана над хваставымі пазванкамі, сакрэт якой выводзіцца вонкі праз буйныя пратокі. Сам па сабе сакрэт алеісты і выкарыстоўваецца птушкамі для змазкі пер'я, засцерагаючы іх ад намакання, захоўваючы эластычнасць. Пад уздзеяннем сонечнага святла сакрэт хвастцовай залозы ператвараецца ў вітамін Д, які птушкі заглынаюць пры ачыстцы пяра. Нарэшце, сакрэт гэтай залозы спрыяе захаванню рагавога чахла дзюбы. Добра развітая хвастцовая залоза як у водных, так і ў наземных птушак; адсутнічае яна ў страўсавых, у некаторых папугаяў, галубоў, дрофаў і іншых птушак.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Клусная залоза, якая знаходзіцца ў аснове хваста ды складаецца з дзвюх частак. Кожная з доляў мае па цэнтральнай пратоцы, у якую трапляюць вывядзенні з трубачак, радыяльна размешчаных вакол. Гэты сакрэт выводзіцца вонкі праз буйныя пратокі.

Падчас чысткі пер’я птушкі труцца галавой ля залозы, а пасля па ўсім целе, такім чынам змазваючы сакрэтам усю паверхню пер’я.

Функцыя[правіць | правіць зыходнік]

Белакрылы крыжадзюб трэцца аб сакрэт хвастковай залозы

Сам па сабе сакрэт алеісты і змяшчае ферменты, бялкі, тлустыя кіслоты і эргастэрол. Апошні пад уздзеяннем ультрафіялетавага святла ператвараецца ў вітамін D.

У вадаплаўных птушак сакрэт залозы засцерагае пер’е ад намакання і захоўвае яго эластычнасць. У асобных відаў спрыяе захаванню рагавіцы дзюбы і лускавай скуры на лапах.

У птушак, якія не маюць гэтай залозы, яе функцыю выконвае пер’е асаблівай будовы, якое расце на пэўных частках цела. Гэтае пер’е пастаянна абломваецца, утвараючы дробны парашок, якім птушкі змазваюць апярэнне, запабягаючы яго зліпанне і намаканне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]