Том Стопард
| Том Стопард | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Tomáš Straussler |
| Псеўданімы | Уільям Бут |
| Дата нараджэння | 3 ліпеня 1937[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 лістапада 2025[5] (88 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Evžen Sträussler[d] |
| Маці | Martha Stoppard[d] |
| Жонка | Jose Ingle[d], Miriam Stoppard[d] і Сабрына Гінес[d] |
| Дзеці | Уільям Стопард[d], Эд Стопард[d], Олівер Стопард[d] і Барнабі Стопард[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, сцэнарыст, журналіст, кінарэжысёр, перакладчык, пісьменнік, тэатральны крытык, кінасцэнарыст |
| Гады творчасці | 1964 — 2025 |
| Жанр | камедыйная драма[d] |
| Мова твораў | англійская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Сэр Том Стопард (англ.: Tom Stoppard; 3 ліпеня 1937[1][2][…], Злін[3][4][…] — 29 лістапада 2025[5], Дорсет, Паўднёва-Заходняя Англія[d][6]) — брытанскі драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стопард (сапраўднае імя Томаш Штраўслер) нарадзіўся ў чэшскім Зліне. Каб пазбегнуць пераследу нацыстаў, 15 мая 1939 года сям’я з’язджае ў Сінгапур. А ў 1941 годзе, ратуючыся ад уварвання Японіі ў Сінгапур, сям’я пераязджае ў Індыю. Бацька Тома затрымаўся ў Сінгапуры і быў забіты японцамі.
У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кенетам Стопардам, з-за чаго Том атрымлівае прозвішча Стопард. У 1946 годзе сям’я пераязджае ў Вялікабрытанію.
У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (A Walk on the Water), якая пазней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man).
У 1977 годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэнняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СССР. У лютым 1977 года ён наведвае СССР у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж года Стопард сустракаецца ў Чэхаславакіі з Вацлавам Гаўлам. У жніўні 2005 года Стопард наведвае Мінск, дзе праводзіць семінар па драматургіі, даследуе праблемы парушэнняў правоў чалавека і палітычную сітуацыю ў Беларусі.
У 1997 годзе атрымаў рыцарскае званне.
У 1998 годзе атрымаў «Оскар» ад Амерыканскай кінаакадэміі за сцэнарый да фільма «Закаханы Шэкспір» (Shakespeare In Love).
Работы для тэатра
[правіць | правіць зыходнік]- «Разенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» (Rosencrantz and Guildenstern Are Dead) (1967)
- «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man) (1968)
- «Сабака сапраўднага інспектра» (The Real Inspector Hound) (1968)
- «Пасля Магрыт» (After Magritte) (1970)
- «Скакуны» (Jumpers) (1972)
- «Травесці» (Travesties) (1974)
- «Брудны Лінен і Нова-знойдзеная-зямля» (Dirty Linen and New-Found-Land) (1976)
- «Кожны добры хлопчык заслугоўвае падтрымкі» (Every Good Boy Deserves Favour) (1977)
- «Ноч і дзень» (Night and Day) (1978)
- «Догавы Гамлет і Кагутавая Макбет» (Dogg’s Hamlet and Cahoot’s Macbeth) (1979)
- «Нязнойдзеная краіна» (Undiscovered Country) (1979)
- «У мітусні» (On the Razzle) (1981)
- «Першакласая рэч» (The Real Thing) (1982)
- «Грубае скрыжаванне» (Rough Crossing) (1984)
- «Балбатанне» (Dalliance) (1986)
- «Хэпгуд» (Hapgood) (1988)
- «Аркадыя» (Arcadia) (1993)
- «Індыйскі атрамант» (Indian Ink) (1995)
- «Вынаходніцтва кахання» (The Invention of Love) (1997)
- «Узбярэжжа Утопія» (The Coast of Utopia) (2002)
Работы для радыё, кіно і тэлевізіі
[правіць | правіць зыходнік]- «Трое ў чоўне» (Three Men in a Boat) (1975)
- «Мяжа» (The Boundary) (1975)
- «Прафесійнае парушэнне» (Professional Foul) (1977)
- «Бразілія» (Brazil) (1985)
- «Імперыя сонца» (Empire of the Sun) (1987)
- «Дом Расія» (The Russia House) (1990)
- «Закаханы Шэкспір» (Shakespeare In Love) (1998)
- «Загадка» (Enigma) (2001)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Tom Stoppard // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Thomas Straussler // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б abART Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Coveney M. Sir Tom Stoppard obituary — 2025. — ISSN 0261-3077 Праверана 1 снежня 2025.
- ↑ а б Playwright Sir Tom Stoppard dies at 88 — 2025. Праверана 29 лістапада 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Зліне
- Памерлі 29 лістапада
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Англіі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Рыцары-бакалаўры
- Лаўрэаты прэміі Лорэнса Аліўе
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Вялікабрытаніі