Тонкая Лучка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тонкая Лучка
Характарыстыка
Даўжыня 13 км
Басейн 35 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,7 км ад вёскі Алексінічы
 • Каардынаты 54°45′52,50″ пн. ш. 29°59′48″ у. д.HGЯO
Вусце Абалянка
 • Месцазнаходжанне за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Адамава
 • Каардынаты 54°46′57,10″ пн. ш. 29°55′41″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Абалянка → Лучоса → Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Сенненскі раён
physical
Тонкая Лучка
Тонкая Лучка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

То́нкая Лу́чка[1][2] (Турча́нка[2] ў верхнім цячэнні[1]) — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Абалянка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 13[1] (9,4[2][3]) км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км[1]. Плошча вадазбору 35 км². Рака пачынаецца за 1,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Алексінічы, упадае ў Абалянку прыкладна за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Адамава. Вадазбор у паўночнай частцы Аршанскага ўзвышша. Рэчышча Тонкай Лучкі каналізаванае ў верхнім цячэнні на працягу 4,8[2] км.

Каля ракі вёскі Барок, Зямковічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • То́пкая Лу́чка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 91. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • То́пая Лу́чка, Турча́нка // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 366, 370. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]