Транспірацыя
Jump to navigation
Jump to search
Транспіра́цыя (ад лац.: trans і лац.: spiro — дыхаю, выдыхаю) — фізіялагічнае выпарэнне вады раслінай.
Галоўны орган транспірацыі — ліст, што выпарае ваду праз вусцейкі (вусцейкавыя транспірацыі), часткова можа адбываццапраз кутыкулу (кутыкулярная транспірацыя; яе інтэнсіўнасць у 10—20 разоў ніжэйшая).
Інтэнсіўнасць транспірацыі вызначаецца колькасцю вады (у грамах, якая траціцца раслінай на адзінку яе паверхні(1 см², 1 м²), або на 1 г сырой масы за гадзіну. Залежыць ад асветленасці, тэмпературы і вільготнасці паветра, скорасці ветру, колькасці вады ў расліне.
Разам з каранёвым ціскам забяспечвае пастаянны ток вады праз карані, сцёблы і лісце з глебы ў атмасферу, рэгулюе водны і тэмпературны рэжым расліны, прадухіляе перагрэў лісця.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.