Трыёд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схемнае абазначэнне вакуумнага трыёда з катодам ускоснага напалу

Трыё́дэлектронная лямпа з трыма электродамі (адсюль назва) — катодам, анодам і кіравальнай сеткай.

Канструкцыя была вынайдзена ў 1906 г. Лі Дэ Форэстам, за што той быў праз 50 гадоў узнагароджаны ордэнам Ганаровага Легіёна (5.10.1956). Фізік Луі Дэ Бройль назваў вынаходніцтва трыёда «адным з найбольшых у гісторыі навукі і тэхнікі»[1].

У прасцейшым трыёдзе ўнутры анода цыліндрычнай формы змешчана кіруючая сетка ў форме спіралі. На агульнай восі анода і сеткі змяшчаецца катод. Анод і сетка звычайна вырабляюцца з тугаплаўкіх металаў (нікель, малібдэн, тантал), катод з чыстага, тарыраванага вальфраму або аксідны[2].
Сетка змяшчаецца ў непасрэднай блізкасці да катода. Калі на сетку падаць дадатнае напружанне, электрычнае поле паміж катодам і сеткай прывядзе да змяншэння патэнцыяльнага бар'ера каля катода і павелічэння аноднага току. Пры адмоўным напружанні на сетцы патэнцыяльны бар'ер павялічваецца і вядзе да змяншэння велічыні аноднага току. Пры пэўнай велічыні адмоўнага напружання на сетцы (напружанне запірання) анодны ток змяншаецца да нуля[3].

Недахопам трыёдаў з'яўляюцца вялікая прахадная ёмістасць (паміж сеткай і анодам) і малы статычны каэфіцыент узмацнення[3].

Зноскі

  1. В. К. Бензарь, В. І. Леднев. Вокруг света на радиоволне — Минск: Полымя, 1986. — 287 с.: ил. — С.62. (руск.)
  2. Триод (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  3. а б Галкин В. И. Промышленная электроника: Учеб. пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 1989. — С. 57—58. — 336 с. — 21 000 экз. — ISBN 5-339-00075-3. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галкин В. И. Промышленная электроника: Учеб. пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 1989. — С. 57—58. — 336 с. — 21 000 экз. — ISBN 5-339-00075-3. (руск.)
  • Бензарь В. К., Леднев В. І. Вокруг света на радиоволне — Минск: Полымя, 1986. — 287 с.: ил. — С.62. (руск.)
  • Наумчик В. Н. Физика: словарь-справочник для школьников / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. — Мн.: Новое знание, 2010. — С. 371—372. — 592 с. — 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]