Перайсці да зместу

Шпуля індуктыўнасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шпуля індуктыўнасці
Выява
Першаадкрывальнік Майкл Фарадэй
Дата адкрыцця (вынаходства) 1831
Піктаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Шпуля індуктыўнасці на мацярынскай плаце камп’ютара
Абазначэнне на электрычных прынцыповых схемах

Шпуля індуктыўнасці (альбо індуктар ці рэактар) — скручаны ў спіраль ізаляваны праваднік, прызначаны для назапашвання магнітнай энергіі, раздзялення ці абмежавання электрычных сігналаў рознай частаты і інш. Такая сістэма здольная назапашваць магнітную энэргію пры праходжанні электрычнага току.

Асноўныя параметры: індуктыўнасць, супраціўленне страт, дыхтоўнасць, тэмпературны каэфіцыент індуктыўнасці, уласная электрычная ёмістасць.

Шпулі бываюць каркасныя і бескаркасныя, з адна- ці мнагажыльнага провада, адна- і мнагаслойныя, з асяродкамі (магнітапровадамі) з ферамагнітных матэрыялаў і без іх, з фіксаванай і пераменнай індуктыўнасцю.

Шпулі індуктыўнасці прымяняюцца ў якасці элементаў фільтраў, вагальных контураў, трансфарматараў, рэле, дроселяў, магнітных узмацняльнікаў і інш. Разнавіднасць — плоскія пячатныя шпулі, а таксама абмоткі электрычных машын, рамачныя і ферытавыя антэны.