Тунджа
Выгляд
| Тунджа | |
|---|---|
| балг. Тунджа, тур. Tunca | |
| У горадзе Ямбал | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 390 км |
| Басейн | 8 429 км² |
| Расход вады | 39,7 м³/с (на мяжы Балгарыі і Турцыі) |
| Вадацёк | |
| Выток | Балканскія горы |
| • Месцазнаходжанне | Балканскія горы |
| • Вышыня | 1940 м |
| • Каардынаты | 42°43′49″ пн. ш. 24°58′02″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Рака Марыца |
| • Месцазнаходжанне | каля Эдырнэ (Турцыя) |
| • Вышыня | 32 м |
| • Каардынаты | 41°39′41,40″ пн. ш. 26°33′44,3″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 504 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Марыца → Эгейскае мора |
|
|
|
| Краіны | |
|
|
|
Ту́нджа (балг.: Тунджа, турэцк.: Tunca) — рака ў Балгарыі і Турцыі, левы прытока ракі Марыца.
Даўжыня ракі 390 км, з іх на тэрыторыі Балгарыі 350 км. Плошча вадазбору 8429 км² (7884 км² з іх у Балгарыі). Рака бярэ пачатак на паўднёвых схілах Балканскіх гор, працякае па Казанлыкскай катлавіне і Фракійскай нізіне, упадае ў Марыцу каля горада Эдырнэ (Турцыя).
Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,4 м/км. Сярэднегадавы расход вады на мяжы з Турцыяй 39,7 м³/с. Прымае сцёк з больш за 50 прытокаў. На рацэ вадасховішчы[1] імя Г. Дзмітрава і Жрэбчава, гарады Елхава, Слівен, Ямбал (Балгарыя) і Эдырнэ (Турцыя) і інш.
Зноскі
- ↑ Тунджа // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тунджа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 28. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Тунджа // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общи хидроложки данни Архівавана 4 сакавіка 2016. (балг.)