Турухтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турухтан

Ток самцоў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Philomachus pugnax
(Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Міграцыі

     Увесь год
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176695
NCBI  198806
EOL  1049551
FW  370404

Турухтан, баталён (Philomachus pugnax) — птушка атрада сеўцападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела самца 28-33 см, самкі 22-27 см, размах крылаў самца 54-59 см, самкі 48-52 см. У шлюбным уборы палавы дымарфізм праяўляецца ў багатым, вельмі зменлівым апярэнні самца. Самка меншая. Самец у негнездавы час падобны да самкі, але з меншай колькасцю плямак, грудзі крэмавыя, аднатонныя. У палёце «каржакаваты» сілуэт, рысунак на крылах i дзве белыя плямы на паясніцы. Голас вельмі рэдка ціхае «как»; самка каля гнязда, калі аблятае набліжаючагася ворага, ціха мармыча «ум-ум».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Вялікабрытаніі, Францыі, Галандыі, Германіі, Даніі і Польшчы. Арэал закрыты ад Скандынавіі праз паўночна-ўсходнюю Еўропу і Азію да Берынгава праліва. Лакальна сустракаецца на поўдні да возера Байкал.

Насяляе вялікія вільготныя лугі з невялічкімі пагоркамі, літараль каля ўзбярэжжа, дэльты, балоты з невялікімі азёрамі, сустракаецца ў тундры. У паслягнездавы перыяд таксама трапляецца на сухіх травяністых тэрыторыях, палях, сухім дне часовых вадацёкаў, узбярэжжы прэснаводных вадаёмаў і рэк, заліваемыя вадой тэрыторыях і балотах. Значна больш рэдкі на марскіх узбярэжжах.

Турухтан у «Nederlandsche Vogelen» (Нідэрландскія птушкі), Vol. 1 (1770)
Турухтан на паштовай марцы СССР

Пералёты від. Месцы зімовак: Заходняя Еўропа (Галандыя, Германія, Францыя, Вялікабрытанія), Міжземнамор’е, Месапатамія, Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія (з Індыяй уключна), Афрыка на поўдзень ад Сахары.

На тэрыторыі Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны від. У значна большай колькасці сустракаецца пад час транзітных міграцый; так 17.4.2017 на Тураўскім лузе ў пойме Прыпяці было адзначана 120 тысяч турухтанаў, што стала іх самым вялікім міграцыйным скопішчам пад час веснавога пралёту ў Еўропе[1].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца пераважна насякомымі і іх лічынкамі, а таксама чарвямі, малюскамі і насеннем дзікіх і культурных раслін.

Гняздо ў даволі глыбокай ямцы ў сухім месцы пад прыкрыццем высокіх наземных раслін. Высцілка больш багатая, чым у кнігаўкі, з травы, лісця, сцёблаў і моху.

Яйкі звычайна 4 (радзей 2-3), грушападобныя да авальных, з больш вострым вузейшым канцом, чым у случка, і больш вузкія, чым у кнігаўкі. Жаўтавата-зялёныя або светла-зялёныя да аліўкавых, з карычнева-шэрымі глыбокімі і карычняватымі да цёмна-карычневых паверхневымі плямамі.

Зноскі

  1. ptushki.org Архівавана 24 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)