Перайсці да зместу

Тыксі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Тыксі
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1933
Першая згадка
1933
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
  • 4 440 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
41167
Паштовыя індэксы
678400
Код АКАТП
Тыксі на карце Расіі ±
Тыксі (Расія)
Тыксі
Тыксі (Якуція)
Тыксі

Ты́ксі[2] (руск.: Ти́кси, якуцк.: Тиксии) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Булунскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якуція). Самы паўночны населены пункт Якуціі. У спісе самых паўночных населеных пунктаў Расіі займае чацвёртае месца пасля пасёлкаў Дыксан, Сындаска, Хатанга. Знаходзіцца за Палярным кругам, на ўсход ад вусця Лены на беразе аднайменнай бухты мора Лапцевых. Адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы.

Створаны як адзін з пунктаў Паўночнага марскога шляху ў 1933 годзе. Недалёка знаходзіцца створаная ў 1932 годзе палярная станцыя, а таксама створаная ў 1957 годзе Палярная геакосмафізічная абсерваторыя «Тыксі».

Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1939 года.

У 1941—1944 гадах Тыксі быў пунктам фарміравання ўнутраных арктычных канвояў.

Зноскі

  1. Оценка численности населения на 1 января 2023 года по муниципальным районам
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Рэспублікі Саха (Якуція)